воскресенье, 14 мая 2017 г.

Тацьцяна Пеляса. "Гэта мы - ацалелыя!" Койданава. "Кальвіна". 2017.



                                                               Грамадзтва
                                                               29-03-2016

                                               “ГЭТА МЫ — АЦАЛЕЛЫЯ!”

                            Карэнны сыбірскі народ хоча паўстрымаць Маскву

     Маскоўскія ўлады пачалі раздаваць “бясплатныя гектары” на Далёкім Усходзе, але нечакана сутыкнуліся з супрацівам. «Не раздачы нашых земляў» — пад такім лёзунгам у Якуцку, сталіцы Рэспублікі Саха, нягледзячы на мароз, людзі праводзяць пікеты.


                                       Мітынг супраць закону пра «далёкаўсходні гектар».
                                                     Фота з сайту bloknot-yakutsk.ru
    А падстава ўсіх пратэстаў — закон пра “далёкаўсходні гектар”. Ад 1 траўня 2016 году любы грамадзянін РФ зможа атрымаць зямлю на Далёкім Усходзе, а праз 5 гадоў аформіць яе як уласнасьць.
    Крэмль кажа пра неабходнасьць сацыяльна-эканамічнага развіцьця рэгіёнаў Далёкага Ўсходу, а людзі — супраць. Карэнныя саха лічаць, што іхныя інтарэсы ды правы праігнаравалі.
    Чым новы закон абурыў сыбірскі народ, і адкуль у яго адвага сказаць Маскве “не” — распавядае навукоўца з Рэспублікі Саха (Якуція). Суразмоўца не назваў свайго імя праз магчымыя перасьледы з боку ўладаў.

                                                Гэта спроба выбіць зямлю з-пад ног

    Для нас гэты закон — чарговая хваля “нью-імпэрыяльнай” палітыкі з мэтаю засяліць ды асвоіць больш вялікія тэрыторыі.

    Паводле гэтай палітыкі Рэспубліку Саха (Якуцію), што традыцыйна адносілася да Сыбірскай фэдэральнай акругі, папярэдне далучылі да Далёкаўсходняй, каб нашыя землі таксама папалі пад раздачу.
    Гэта чарговая спроба зьмяніць нашую ідэнтычнасьць ды выбіць зямлю з-пад ног.

                                                              Фота з Wikipedia
    Людзі прыедуць, атрымаюць ільготы ды вярнуцца назад. А мы, карэнныя жыхары, будзем мець падвойную нагрузку, моўчкі ім дапамагаючы. Будзем дзяліцца ежаю, адзеньнем, дахам, ратуючы іх ад гібелі ў суворых паўночных умовах прыроды.
    Тыя пазьней распавядуць байкі пра нас як пра нейкіх дзікуноў. Паверце, нас вельмі раздражняюць такога кшталту “вандроўнікі”.
    Гэта каляніяльны падыход, які ўжо не спрацоўвае ў 21 стагодзьдзі.

                                                На Поўначы нявыгадна ваяваць

    Калянізацыя нашых земляў, што пачалася ў XVI стагодзьдзі, нагадвае калянізацыю ў Паўночнай Амэрыцы. Якуты (арыгінальная назва народу — саха), падобна індзейцам, лічылі, што яны заключаюць дамовы з прышлымі. Хаця расейская каляніяльная палітыка была больш гуманнаю, калі можна так сказаць.

    Якуцкая мова мела статус “лінгва франка” да сярэдзіны 19 стагодзьдзя. Яе вучылі і іншыя карэнныя народы, і рускія, што прыяжджалі. А мы, у сваю чаргу, дамаўляліся і з тымі, і з другімі, забясьпечвалі правіянт ды транспарт. Толькі дзякуючы нам рускія так хутка і так далёка прасунуліся на Поўнач.
    Мы заўсёды імкнуліся дамаўляцца, а не ваяваць. Гэта ў нас у крыві, у традыцыі, у культуры. На поўначы нявыгадна ваяваць. Там прырода вырашае, каму жыць, а каму — не. Яе нельга перамагчы, як да гэтага заўсёды імкнуўся белы чалавек. Прырода — наш галоўны бог і нашая сьвятыня.

                        А тата грукаў кулаком: “Удома размаўляць толькі па-якуцку”

    Паўстаньні, мітынгі ды пікеты таксама зазнала нашая гісторыя, толькі пра гэта ніхто не кажа. Найбольш крывавы пэрыяд, бадай, 20 - 30-ыя гады мінулага стагодзьдзя: прыход бальшавікоў, калектывізацыя, Савецкі Саюз, братазабойчыя войны за ўладу, за праўду, за ідэнтычнасьць. Але гэтую памяць мы згубілі. Усіх сьведак рэпрэсавалі.
    Праз рэпрэсіі ўсе нашыя нацыянальныя традыцыі сышлі глыбока ў сямʼю. Мне пашчасьціла нарадзіцца ў сямʼі з такім традыцыйным выхаваньнем.
    У 80-ыя гады мой тата, маючы вышэйшую ленінградзкую адукацыю, заняў высокую пасаду ў Міністэрстве.
    Пераехаўшы з вёскі ў сталіцу, я пачуўся чужынцам сярод гарадзкіх дзяцей праз маю якуцкую мову. Усе навокал гаварылі па-расейску. Тата жа настаяў, каб я вучыўся ў школе з якуцкай моваю, якіх у сталіцы было ўсяго дзьве. Я не разумеў, навошта: усе якуты навокал хацелі стаць рускімі. А тата грукаў кулаком па стале: “Удома размаўляць толькі па-якуцку!” Цяпер я яму за гэта ўдзячны.
    Сёньня сытуацыя з нацыянальнай мовай і культурай значна палепшылася: сталіца ўжо цалкам якуцкая, аднаўляюцца нашыя традыцыйныя сьвяты, ва ўнівэрсытэтах якуцкая філялёгія працуе напоўніцу. У адрозьненьні ад іншых нацыянальных рэгіёнаў, мы маем лепшую сытуацыю, але перад намі яшчэ доўгі шлях.

                                                              Якуцкі Чарнобыль

    Я паходжу з Заходняй Якуціі, з рэгіёну, што цягнецца ўздоўж ракі Вілюй. У 50-я гады там знайшлі ўран, спадарожнік алмаза. Пачалася здабыча. Намётавы гарадок геолягаў ператварыўся ў горад Мірны — алмазную “сталіцу” Расеі. Кімбэрлітавая трубка “Мір”, дзе праводзілі здабычу, сталася адною з найбуйнейшых экалягічных катастрофаў на зямлі.

              Кімбэрлітавая трубка “Мір” — адна з найбуйнейшых катастрофаў у сьвеце.
                                                         Фота Wikipedia
    Мае бабуля з дзядулям жылі побач з рэчкаю Вілюй, да якой мясцовыя саха паважліва зьвяртаюцца Эбэ (Бабуля). Мы ўсе вакацыі бавілі на гэтай рэчцы, а на ёй неўзабаве пабудавалі Вілюйскую ГЭС.
    На нашых вачох наш Вілюй, раней суднаходны, абмялеў. Памятаю, як мы хадзілі з ватова-марлевымі павязкамі: нам казалі, што, ідуць вучэньні па грамадзянскай абароне, а насамрэч праводзілі выбухі.
    У 90-ыя афіцыйна прызналі, што падчас здабычы алмазаў выкарыстоўвалі атам. У нашай рацэ, з якой мы пілі ваду, адмывалі камяні. У выніку — ува ўсіх анкалёгія, праблемы з апорна-рухальным апаратам, шчытападобнай залозаю, зубамі, валасамі.
    Нядаўна намагаліся пабудаваць завод на нашай сьвятой рацэ Лене, але грамадзкасьць пікетамі дамаглася закрыцьця гэтага праекту.

                              Якуцкі Оскар для ДыКапрыё — гэта маніпуляцыя.

    Калі зноўку параўнаць калянізацыі паўночных народаў і індзейцаў, трэба аддаць належнае амэрыканцам. Яны, у адрозьненьне ад расейцаў, прызналі сваю віну перад індзейцамі за факты іхнага зьнішчэньня і асыміляцыі. Амэрыканцы ўсё часьцей пра гэта гавораць.

    Прыкладам таму фільм «Ацалелы» (The Revenant) з Леанарда ДыКапрыё. У фільме паказаная помста белага героя за сьмерць сына ад індыянкі. Досыць банальны сюжэт, як на мой густ, але пасьля атрыманьня Залатога Глобусу ДыКапрыё і заявіў, “што ён падзяляе свой прыз з усімі карэнным народамі ў сьвеце”.
    Пэўная група нашых дзеўчын вырашыла скарыстацца сытуацыяй і таксама заявіць пра карэнныя народы Поўначы. Пакуль інтэрнаўты абмяркоўвалі і рабілі стаўкі, ці атрымае Леанарда Оскара, саха прыдумалі сваю ўзнагароду для яго — якуцкі Оскар. Пачаўся збор ювэлірных упрыгожваньняў, каб выплавіць статуэтку.
    З аднаго боку — гэта жарт, з другога — якуцкі Оскар прыдумалі людзі з мэдыяў, якія ведаюць, як рабіць сэнсацыі ды выходзіць на сусьветны ўзровень. Гэта глябальны спосаб хутка заявіць пра сябе.
    Але не ўсе ў нас добра прынялі гэтую ідэю. Якуцкія нацыянальныя ювэлірныя ўпрыгожваньні, што пайшлі на Оскар, — наш гонар, элемэнт нашай ідэнтычнасьці, а з яго зрабілі шоў. Грамадзкасьць падзялілася: частка выступіла супраць маніпуляцыі традыцыйнымі сымбалямі.

                                                 Нацыянальныя якуцкія ўпрыгожваньні.
                                                 Фота: Айар Варламаў/YakutiaPhoto.com
    Нягледзячы на спорную сытуацыю, народны Оскар дасягнуў свайго адрасата. Актор у інстаграме напісаў словы ўдзячнасьці якуцкаму народу. Сьвет гэтую пілюлю праглынуў.

                                                       Гэта мы — «ацалелыя»

    Першыя якуцкія ідэолягі даўно нам патлумачылі, каб захаваць сваю культуру і этнас, лепш сьвядома абраць саюз з рускімі, чым з японцамі, кітайцамі, альбо манголамі, якія тэрытарыяльна знаходзяцца побач. Яны бы нас проста праглынулі. Мы разумеем, што гэта стратэгічна правільна.
    Праз вялікую розьніцу культур з чужынцамі, што прыйшлі да нас, мы не страцілі галоўнага — свайго жывога кампанэнту, а шматлікія выпрабаваньні прывілі нам гнуткасьць да жыцьця, прыстасавальнасьць. Нас мала (менш за паўмільёна), але мы засталіся на сваіх землях, захавалі сваю ідэнтычнасьць, культуру і робім усё, каб гэта абараніць. Гэта мы — “ацалелыя”, і мы можам сабе дазволіць размаўляць з цэнтрам на адным узроўні.
    Масква павінна лічыцца з карэннымі народамі. Яна мусіць прыслухацца да дэманстрантаў з якуцкай плошчы і правесьці рэфэрэндум пра выключэньне Рэспублікі Саха (Якуціі) з-пад дзеяньня “далёкаўсходняга гектару”. Спадзяемся, што так і будзе.
    Размаўляла Тацьцяна Пеляса,
    /belsat.eu/

    P. S. Надта ж дзіўны якуцкі “суразмоўца, які не назваў свайго імя праз магчымыя перасьледы з боку ўладаў”, бо нават раку Вілюй, па якой сучасныя судны кожную навігацыю даходзяць да Сунтараў, лічыць не суднаходнай...
    Дархана Халява,
    Койданава


    “Белсат”, першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 сьнежня 2007 г., у Сусьветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаньнем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачаньня. Польскае тэлебачаньне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасьць у галіне правоў чалавека Эўрапейскі парлямэнт адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава. Фармальна стварэньне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаньнем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаваньне тэлеканалу “Белсат”.

                                              Пераможцы конкурсу – сям’я Пелясаў

                                                ПА СТАРОНКАХ РАСІЙСКАЙ
                                                                ВІКІПЭДЫІ
    «Закон о дальневосточном гектаре» — федеральный закон Российской Федерации, действующий с 1 июня 2016 года и регулирующий земельные, лесные и иные отношения, связанные с предоставлением гражданам Российской Федерации земельных участков, находящихся в государственной или муниципальной собственности и расположенных на территории Дальневосточного федерального округа.
    Подготовлен и принят во исполнение подпункта «а» пункта 1 перечня поручений Президента РФ от 19 сентября 2015 года №Пр-1891 по итогам Восточного экономического форума (4 сентября 2015 года, Владивосток). В ноябре 2015 года правительство внесло законопроект №930602-6 «Об особенностях предоставления гражданам земельных участков в Дальневосточном федеральном округе и о внесении изменений в отдельные законодательные акты Российской Федерации» в Государственную думу. Принят в окончательном третьем чтении в апреле 2016 года. Вновь идею раздачи пустующих земель на Дальнем Востоке президент публично поддержал в январе 2016 года.
    Закон принят Госдумой на вечернем пленарном заседании Госдумы 22 апреля. По мотивам голосования выступил Ф. С. Тумусов — заместитель руководителя фракции партии «Справедливая Россия». По итогам обсуждения законопроект получил 349 голосов «за» во втором и 340 голосов «за» в третьем чтении.
    Закон подписан Президентом России 1 мая 2016 года, вступил в силу 2 мая 2016 года.
    Закон и вместе с ним право на «дальневосточный гектар» вступили в силу 1 июня 2016 года для жителей ДФО. В дальнейшем, с 1 февраля 2017 года его действие будет распространено на всех граждан России.
    19 сентября 2016 года в Госдуму внесены поправки к закону, уточняющие, на каких территориях Дальнего Востока гражданам точно не будут выдавать участки.
    Цель закона — привлечь внимание и ресурсы граждан к освоению территорий Дальнего Востока.
    По заключению Общественной палаты РФ, для бесплатной раздачи государство располагает в ДФО сельхозземлями на 2 млн и лесными площадями на 36 млн местных жителей и потенциальных переселенцев.
    Закон позволяет любому гражданину России единожды бесплатно получить 1 га на Дальнем Востоке под жилое строительство, фермерское хозяйство или предпринимательскую деятельность.
    Для выбора участков гражданами Министерство по развитию Дальнего Востока организовало специальный интернет-ресурс.
    Площадь предоставляемого земельного участка не может превышать одного гектара на человека, но может быть меньше. При этом независимо от родства несколько граждан могут объединиться и получить один земельный участок для общих целей. Для получения участка не требуется переезжать на постоянное проживание в дальневосточные регионы.
    В соответствии с п.3 ст. 2 Закона заявителям могут предоставляться участки, расположенные вне границ городских округов, городских поселений, а также сельских поселений, являющихся административными центрами муниципальных районов. Эти участки должны быть расположены на расстоянии не более 10 км от населённых пунктов с населением более 50 тыс. жителей, и не ближе 20 км при численности более 300 тыс. жителей. Участки предлагалось выделять по упрощенному порядку, без проведения кадастровых работ и вынесения границ земельных участков на местность, что значительно упростит для людей процедуру их получения.
    Воспользоваться правом на «дальневосточный гектар» можно до 1 января 2035 года.
    Законопроект предполагает возможность оформить участок в аренду или собственность только на шестой год (земель лесного фонда — после 15 лет) его использования, если он «использовался для осуществления любых видов деятельности, не запрещенной российским законодательством». В том числе разрешено продавать лес с участков лесного фонда. Земля не может быть передана, подарена или продана иностранным гражданам, лицам без гражданства или образованных с их участием юридическим лицам.
    В каждом из регионов Дальневосточного федерального округа на первое время выделено по одному муниципальному району, где будут предоставляться бесплатные участки:
    Республика Саха (Якутия) — Намский улус
    По мнению директора региональной программы Независимого института социальной политики Натальи Зубаревич, из первоначально выделенных для получения «дальневосточного гектара» районов лишь три (в Приморском крае, Амурской области и частично в ЕАО) пригодны для фермерского хозяйства. Остальные мало пригодны для земледелия, считает она: «вряд ли найдётся много желающих разводить там оленей или мохнатых якутских коров». Развитие лесного фермерства в Хабаровском крае тоже маловероятно, рассуждает Зубаревич, так как «у него минимум 30-летний цикл воспроизводства, вряд ли в России найдётся много семей, финансовое положение которых позволяет инвестировать так надолго». Выделение земель в девяти районах, по её мнению, не решит проблемы Дальнего Востока в нехватке человеческого капитала и инфраструктуры.
    В декабре 2015 года в Якутске прошёл пикет за перенос начала реализации законопроекта в Якутии (активисты вышли с плакатами «Сохраним землю для будущих поколений», «Нет рейдерскому захвату земельных участков», «Ваучеры, бесплатный гектар, а что дальше, господа олигархи?»). Организаторы акции опасаются, что в результате раздачи участков без земель могут остаться жители сельских населенных пунктов, де-факто имеющие в своем распоряжении сельхозугодия, которые не были вовремя оформлены в Росреестре. Парламентарии законодательного собрания республики Ил Тумэн также считали, что законопроект не учитывает многие аспекты земельных отношений и может быть принят только после исправления недочётов.
    В апреле 2016 года на повторной акции протеста в Якутске было выдвинуто требование исключить регион из территорий действия закона. Тогда же представитель президента РФ в ДФО Ю. П. Трутнев заявил, что законопроект о бесплатном выделении земли столкнулся с сопротивлением во властных кругах, которое может быть связано с резким уменьшением доходов земельных спекулянтов.
    P. S. Землі Намскага ўлусу вельмі прынадны ласы кавалак...
    Дархана Халява,
    Койданава