среда, 19 апреля 2017 г.

Тундрыяна Алянёк. Геоляг Чаканоўскі. Койданава. "Кальвіна". 2017.







    Аляксандар Пётра, сын Ваўжынца, Чаканоўскі /Олександр Лаврентійович Чекановський; Aleksander Piotr Czekanowski; Александр Лаврентьевич Чекановский/ - нар. 12 (24) лютага 1833 г. ў павятовым месьце Крэменец Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі, у каталіцкай сям’і. «Первый исследователь Восточной Сибири Александр Лаврентьевич Чекановский (1833-1876) родился 24 февраля 1833 г. на юге Белорусского Полесья в семье белоруса – арендатора небольшого имения». /Ермоленко В. А.  Выдающийся исследователь Восточной Сибири. К 175-летию со дня рождения А. Л. Чекановского. // Геаграфія: Праблемы выкладаньня. № 2. Мінск. 2008. С. 63./ [Пры гэтым В. Ярмоленка раіць юным географам: «Подробно о нем можно прочесть в книге И. Л. Клеопова «Александр Лаврентьевич Чекановский» (Л., 1972)». /Ермоленко В. А.  Выдающийся исследователь Восточной Сибири. К 175-летию со дня рождения А. Л. Чекановского. // Геаграфія: Праблемы выкладаньня. № 2. Мінск. 2008. С. 64./, але ў памянёнай кнізе напісана: «Аляксандр Чекановский родился 12 февраля 1833 г. в небольшом местечке Кременец на Волыни. Отец Александра - Лаврентий Чекановский – небогатый дворянин, поляк по национальности, жил в Восточной Галиции и лишь незадолго до рождения сына перебрался в Кременец, где смотритель местной почты, дальний родственник, умирая, завещал ему небольшое наследство. Мать – Жюстина Жилибер – имела смешанное происхождение, ее отец был француз, мать – полька». /Клеопов И. Л.  Александр Лаврентьевич Чекановский. 1833-1876. Ленинград. 1972. С. 11./] «Александр Чекановский родился на юге Полесья (ныне Луцкая область Украины) в семье белоруса – арендатора небольшого имения». /Первые геологические экспедиции. // Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 122./ Чаканоўскі Аляксандр Лаўрэнцьевіч (21. 2. 1833, г. Крэменец Цярнопальскай вобл. Украіна)”. /Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 208./
    У 1805 г. у Крэменцу была адкрыта Вышэйшая Валынская гімназія, якая ў 1819 г. была рэарганізаваная ў Валынскі ліцэй, які быў па статусе роўны Віленскаму унівэрсытэту, але ў 1933 г. ён быў зачынены і на ягонай базе створаны Кіеўскі унівэрсытэт. «Аляксандар Пётра Чаканоўскі вырас ў кругу культуры, утвораным на ўсходзе Польшчы Віленскім унівэрсытэтам і яго філіялам Крэменецкім ліцэем. Бацька Аляксандра Ваўжынец быў ад 1827 г. памочнікам пры зоалягічным кабінэце ліцэю, ды ўтрымліваў пансіянат для моладзі. Маці Іяанна з Гастэлаў, рана асіраціла сына”. /Turkowski Т.  Aleksander Czekanowski (1833-1876). Geolog, podróżnik, badacz Syberii Wschodniej. // Wiadomości Muzeum Ziemi. Nr. 2-3. Warszawa - Wilno. 1938. S. 44./ Хросным бацькам Аляксандра быў вядомы батанік Вілібальд Бесер, які па закрыцьцю ліцэю перабраўся ў Кіеў. Таму Чаканоўскі скончыў кіеўскую гімназію, а ў 1850 г. па жаданьні бацькі паступіў на мэдычны факультэт Кіеўскага унівэрсытэта, дзе захапіўся прыродазнаўчымі навукамі.
    Пасьля атрыманьня дыплёма лекара Чаканоўскі выехаў у 1855 г. у Ліфляндзкую губэрню дзеля працягу навучаньня і паступіў на мэдычны факультэт Дорпацкага унівэрсытэту, але неўзабаве перавёўся на мінэралягічнае аддзяленьне прыродазнаўча-гістарычнага факультэту і за 2 гады праслухаў поўны курс лекцый па мінэралёгіі. Праз цяжкае матэрыяльнае становішча бацькі вымушаны быў пакінуць вучобу і уладкавацца ў кіеўскай фірме Зіменс і Гальске, якая праводзіла тэлеграфную лінію ў Індыю, ды займаўся сыстэматызацыяй палеанталягічнай калекцыі Кіеўскага унівэрсытэта, праводзіў геалягічныя дасьледаваньні ў Крыме.
    Напярэдадні паўстаньня ў яго кватэры зьбіралася эліта кіеўскай моладзі. Таксама ў Кіеў прыяжджаў Бенядзікт Дыбоўскі, дзеля праверкі гатоўнасьці кіяўлян да паўстаньня. Падазраваны уладамі ва ўдзеле ў паўстаньні, Чаканоўскі быў арыштаваны ў 1863 г. ды сасланы ў 1864 г. у Сыбір на 6 гадоў катаргі.
    Да свайго месца зьняволеньня ў Забайкальле асуджаны дабіраўся пешым этапам. У Томску Чаканоўскі захварэў на тыф, а пасьля выздараўленьня ізноў рушыў па этапе да забайкальскай вёскі Сивакова на рацэ Ингода, дзе будаваў баржы і Дыбоўскі. Затым быў Дарасун і паселішча Падун на рацэ Ангары. У Падуне яго адшукаў акадэмік Фрыдрых Шмідт, ягоны сябра па Дорпацкаму ўнівэрсытэту ды пачаў клапатаць за Чаканоўскага ў Акадэміі навук з просьбамі, каб тая распачала высілкі для пераводу сасланага ў Іркуцк.
    У траўні 1868 г. Чаканоўскі быў вызвалены ад катаржных работ, а ў верасьні 1868 г. яму было дазволена пераехаць у Іркуцк, дзе ён робіцца супрацоўнікам Сыбірскага аддзела Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага таварыства і складае плян геалягічных дасьледаваньняў Іркуцкай губэрні ды праводзіць тыя дасьледаваньні. За гэты комплекс геалягічных назіраньняў Чаканоўскі атрымаў ад Геаграфічнага таварыства прысудзіла малы залаты мэдаль, а праз пяць гадоў на Міжнародным геаграфічным кангрэсе ў Парыжы яго “Геаграфічная карта Іркуцкай губэрні” атрымлівае вышэйшую ўзнагароду – “Залаты мэдаль першага клясу”.
    Напачатку 1872 г. Чаканоўскі складае інструкцыю па здабычы рассыпнога золата. Увосень 1872 г Геаграфічнае Таварыства зацьвярджае плян двухгадовай экспэдыцыі па дасьледаваньні ракі Ніжняя Тунгускі ды ракі Алянёк, кіраўніком якой прызначаецца Чаканоўскі.
   У студзені 1873 г. пачаліся падрыхтоўчыя работы дзеля дасьледаваньня Ніжняй Тунгускі. У якасьці калектара ды мэтэароляга Чаканоўскі ўзяў з сабой Уладзіслава Ксенжапольскаго, былога паштовага чыноўніка ў Люблінскай губэрні, які быў сасланы ў Сыбір за паўстаньне 1863 года, а таксама тапографа Г. Нахвальнага ды “настаўніка Іркуцкай гімназіі астранома Ф Мілера”. /Клеопов И. Л.  Александр Лаврентьевич Чекановский. 1833-1876. Ленинград. 1972. С. 34./ У канцы сакавіка 1873 г. экспэдыцыя прыбыла ў Кірэнск, а ўжо ў жніўні 1873 г. прыбыла ў Туруханск, дзе Ксенжапольскі, які звар’яцеў, быў зьмешчаны ў лякарню. У лістападзе 1873 г., праз Краснаярск, Чаканоўскі вярнуўся ў Іркуцк.
    У студзені 1874 г. Чаканоўскі вырушыў ў Алянёкскую экспэдыцыю і ў лістападзе 1874 г. экспэдыцыя дасягнула вусьця ракі Алянёк, адкуль перабралася ў паселішча Сікцях на р. Лене, затым ў Верхаянск. 9 сьнежня Чаканоўскі прыбыў у Якуцк, а 5 студзеня 1875 г. вярнуўся ў Іркуцк.





    Па заканчэньні гэтых экспэдыцый Геаграфічнае Таварыства ў 1875 г. прапанавала Чаканоўскаму правесьці экспэдыцыю па абсьледаваньні басэйнаў рэк Анабары і Хатангі, але ён адхіліў прапанову і прапанаваў плян завяршэньня прац у нізоўях басэйна ракі Лены. У траўні 1875 г. Чаканоўскі выправіўся ў экспэдыцыю, якая ажыцьцяўлялася на грошы сяброў і знаёмых. 1 чэрвеня 1875 г. экспэдыцыя сплавілася да Якуцка, затым да паселішча Булун і праз урочышча Аяніт перабралася на раку Алянёк. У верасьні экспэдыцыя вярнулася ў Булун, а затым праз Верхаянск у Якуцк, а ў сьнежні 1875 г. вярнулася ў Іркуцк

    Яшчэ вясной 1875 г. Чаканоўскі быў вызвалены ад нагляду паліцыі з дазволам выехаць на радзіму, а ў 1876 г. яму было дазволена пражываньне ў сталіцы Расійскай імпэрыі ды сталічных губэрнях, таму ў сакавіку 1876 г. ён выехаў у Санкт-Пецярбург. Тут ён атрымаў пасаду навуковага захавальніка мінэралягічнага музэю Акадэміі навук.
    18 кастрычніка (30) 1876 г. Аляксандар Пётра Чаканоўскі ў Санкт-Пецярбургу скончыў сваё жыцьцё самагубствам, “ў выніку мэлянхоліі” ён прыняў вялікую дозу атруты.
    Літаратура:
*    Dubiecki M.  Aleksander Czekanowski, geolog i podróżnik. // Tygodnik Ilustrowany. Warszawa. № 59. 10 lutego 1877. S. 81-82; № 60. 17 lutego 1877. S. 104-106.
*    Dybowski B.  Aleksander Czekanowski przez Dra B. Dybowskiego. // Przyroda i Przemysl. Tygodnik popularno-naukowy. Warszawa. № 20. 5 (17) maja 1877. S 227-229. 21. 12 (24) maja 1977. S. 239-241. Warszawa. 1877.
    Kohn A.  Tod Alexander von Czekanowski. // Die Natur. Bd. 26. 1877. S. 14.
*    Polacy w Syberji przez Zygmunta Librowicza. Kraków. 1884. S. 303-313.

*    Dybowski B.  O Syberji i Kamczatce. Aleksander Czekanowski. // Tydzień. Dodatek literacki Kurjera Lwowskiego. Nr. 25. S. 193-195. Nr. 26. S. 201-203. Nr. 27. S. 209-210. Nr. 28. S. 218-220, Nr. 31. S. 241-243, Nr. 32. S. 250-252, Nr. 45. S. 354-356, Nr. 46. S. 365-366, Nr. 47. S. 375-376, Nr. 48. S. 378-380, Nr. 49. S. 385-388, Nr. 50. S. 393-394, Nr. 51. S. 401-403, Nr. 52. S. 409-412, Nr. 53. S. 417-419. Lwów. 1899.
*    Dybowski B.  O Syberji i Kamczatce. Lwów. 1899. S. 116-161.
*    Dybowski B.  O Syberji i Kamczatce. Podróż Aleksandra Crekanowskiego w dolinę rzeki Olenek’a. // Tydzień. Dodatek literacki Kurjera Lwowskiego. Nr. 1. S. 6-8. Nr. 2. S. 15-16. Nr. 3. S. 27-30. Lwów. 1900.
*    Czekanowski Aleksander. // Nordisk familjebok. Conversationslexikon och realencyklopedi. Leche V. Cestius – Degas. Stockholm. 1906. S. 1032.
    Dubiecki M.  Młodzież polska w uniwersytecie Kijowskim przed rokiem 1863. Kraków. 1909. S. 62.
    Manteuffel G.  Z dziejów Dorpatu i byłego Uniwersytetu Dorpackiego. Warszawa. 1911. S. 174-176.
*    Turkowski Т.  Czekanowski Aleksander Piotr. // Polski Słownik Biograficzny. T. IV. Kraków. 1937. S. 321-323.
    Turkowski Т.  Aleksander Czekanowski (1833-1876). Geolog, podróżnik, badacz Syberii Wschodniej. [Praca nagrodzona na konkursie Tow. Muzeum Ziemi] // Wiadomości Muzeum Ziemi. Organ Towarzystwa Muzeum Ziemi. T. I. Nr. 2-3. Warszawa - Wilno. 1938. S. 43-63.
    Turkowski Т.  Aleksander Czekanowski 1833-1876. Geolog, podróżnik, badacz Syberii Wschodniej. Zarys biograficzny. [Odbitka z Wiadomości Muzeum Ziemi. 1938, nr. 2/3.] Wilno. 1938. 23 s.
*    В стране тунгусов и якутов. // Худзиковская Я., Ястер Я.  Люди великой отваги. Рассказы о польских путешественниках. Москва. 1957. С. 162-184.
*    Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 62.
    А. Л. Чекановский. Сборник неопубликованных материалов А. Л. Чекановского. Статьи о его научной работе. Иркутск. 1962. 63 с.
*    Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 91.
*    Czarniecki S.  Czekanowski Aleksander Piotr. // Dictionary of Scientific Biography. Т. 3. New York. 1970–1980. S. 529–530.
*    Клеопов И. Л.  Александр Лаврентьевич Чекановский. 1833-1876. Ленинград. 1972. 108 с.
*    Armon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. // Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. CXII. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 7-8, 13, 32-33, 44-46, 50-51, 53, 60, 163, 172.
    Wójcik Z. Aleksander Czekanowski: szkice o ludziach, nauce i przygodzie na Syberii. Lublin. 1982. 314 s.
*    Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157, 160-162.
*    Чекановский и научное открытие Среднесибирского плоскогорья. // Магидович И. П., Магидович В. И.  Очерки по истории географических открытий. T. IV. Географические открытия и исследования нового времени (XIX – начало ХХ в.). 3-е изд. Москва. 1985. С. 101-104.
*    Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 20.
*    Крымгольц Г. Я., Крымгольц Н. Г. Имена отечественных геологов в палеонтологических названиях. Санкт-Петербург. 2000. С. 123-124.
    Боякова С. И. Оленекская экспедиция 1874-1875 гг. под руководством А. Л. Чекановского о традиционной культуре коренных народов Севера. // Циркумполярная культура: памятники культуры народов Арктики и Севера. Материалы научно-практической конференции, Якутск, 25-26 апреля 2000 г. Якутск. 2000. С. 58-63.
*    Чекановский Александр Лаврентьевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Якутск. 2000. С. 407.
*    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2000. С. 203, 205.
*    Армон. В.  Польские исследователи культуры якутов. Перевод с польского К. С. Ефремова. Москва. 2001. С. 7-8, 13, 31, 43-44, 49, 52, 59, 161.
*    Чаканоўскі Аляксандр Лаўрэнцьевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 208.
*    [Баркоўскі А.] Исследователь Якутии запечатлен на монетах польского банка. // Эхо столицы. Якутск. 12 ноября 2004. С. 4.
    Колосов П. Н.  Поляк - выдающийся геолог России. // Якутия. Якутск. 18 ноября 2004. С. 5.
*    Чекановский Александр Лаврентьевич. [Персоналии] // Попов Г. А.  Сочинения. Том III. История города Якутска. 1632-1917. Якутск. 2007. С. 254.
*    Ермоленко В. А.  Выдающийся исследователь Восточной Сибири. К 175-летию со дня рождения А. Л. Чекановского. // Геаграфія: Праблемы выкладаньня. № 2. Мінск. 2008. С. 63-64.
*    Дуда І., Медведик П., Турик О., Чернихівський Г.  Чекановський Олександр Лаврентійович. // Тернопільський енциклопедичний словник. Т. 3. Тернопіль. 2008. С. 585.
*    Первые геологические экспедиции. // Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 122-137.
*    Романова О. С., Щербинина Н. Н.  Александр Лаврентьевич Чекановский: к 180-летию со дня рождения. // Институт истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова. Годичная научная конференция. Т. 2. История химико-биологических наук. История наук о Земле. Проблемы экологии. История техники и технических наук.Москва. 2013. С. 110-113.
    Бочарников А. Кряж Чекановского. Об автопробеге, посвященном великому географу А. Л. Чекановскому. // Мирнинский рабочий. Мирный. 16 мая 2014. С. 4.
    Романова О. С.  Вклад А. Л. Чекановского в исследование Якутии. // Географические исследования Якутии: история, современность и перспективы. Материалы Всероссийской научно-практической конференции, посвященной 100-летию со дня создания Якутского отделения Императорского Русского географического общества (21-22 августа 2013 г.). Якутск. 2014. С. 14-17.
    Тундрыяна Алянёк,
    Койданава



















































     Бенядзікт Тадэвуш Дыбоўскі – нарадзіўся ў 1833 годзе у маёнтку Адамарын Вілейскага вуезду Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Быўшы з 1862 годзе экстраардынарным прафэсарам заалёгіі і палеанталёгіі ў Галоўнай школе Варшавы далучыўся да паўстаньня 1863 г., за што ў 1864 г. быў прысуджаны да 12-гадовай катаргі ды сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Карыстаючыся падтрымкай Усходне-Сыбірскага аддзела Рускага Імпэратарскага Геаграфічнага Таварыства, Дыбовский пачаў вывучаць фаўну Прыбайкальля, Прыамур’я і Далёкага Ўсходу. Дзякуючы высілкам Пецярбургскай Акадэміі Навук ён у 1877 г. вярнуўся на радзіму, але хутка, жадаючы вывучыць Камчатку, узяў пасаду акруговага лекара ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1878 годзе ён ізноў прыехаў ва Ўсходнюю Сыбір і з 1879 г. працаваў лекарам у Петрапаўлаўску на Камчатцы, дзе працягнуў дасьледаваньні па зоагеаграфіі. Ад 1883 г. выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце ў Аўстра-Вэнгрыі. У 1906 г. выйшаў на пэнсію і пераехаў да сястры ў радавы маёнтак у Менскай губэрні Расійскай імпэрыі. З пачаткам Першай сусьветнай вайны быў арыштаваны як аўстрыйскі паддадзены і сасланы ў Іркуцк, а па прыбыцьці на месца мясцовыя ўлады адмовіліся яго прыняць і распарадзіліся пра ягонае этапаваньне ў Якуцкую вобласьць. Ад якуцкай ссылкі састарэлага навукоўца выратавалі высілкі Пецярбургскай Акадэміі Навук і Імпэратарскага Геаграфічнага Таварыства. Ён вярнуўся назад ў маёнтак. Калі туды прыйшлі нямецкія войскі, ён атрымаў дазвол акупацыйных уладаў выехаць у Львоў. Памёр ва Львове 31 студзеня 1930 г. і пахаваны на Лычаковском могілках ў нэкропалі паўстанцаў 1863 гаду.
    Ідалія Ючыгейская,
    Койданава.