суббота, 25 марта 2017 г.

Толік Параплаўскі. Колькі зьвестак з архіву ЯРУ. Койданава. "Кальвіна". 2017.





                                                                          КРОНІКА
    1932 год - Адкрыцьцё Якуцкага рачнога тэхнікуму з мэтай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў дзеля  рачнога флёту Якуцкай АССР ды Ленскага басэйну. Падрыхтоўка вялася па суднавадзіцельскай ды суднамэханічнай спэцыяльнасьцям. Першы дырэктар - І. С. Хамазюк.
    1945 год - Адкрыцьцё гідратэхнічнага аддзяленьня.
    1952 год - Якуцкі рачны тэхнікум рэарганізаваны ў Якуцкае рачное вучылішча.
    1955 год - Пабудаваны новы навучальны корпус з прасторнымі аўдыторыямі і актавай заляй.
    1960 год - Арганізацыя і адкрыцьцё навучальна-кансультацыйнага пункту Новасыбірскага інстытуту воднага транспарту на базе Якуцкага рачнога вучылішча. Адкрыцьцё завочнага аддзяленьня.
    1965 год - Здадзены ў эксплюатацыю добраўпарадкаваны чатырохпавярховы інтэрнат на 400 месцаў.
    1976 год - Пабудаваны лябараторны корпус з майстэрнямі.
    1980 год - Здадзены ў эксплюатацыю новы пяціпавярховы добраўпарадкаваны інтэрнат для курсантаў.
    1981 год - Пабудаваная новая спартовая заля.
    1982 год - стварэньне і адкрыцьцё на базе вучэльні Музэю гісторыі рачнікоў Лены. У музэі захоўваюцца больш 2000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць паэтапнае разьвіцьцё рачнога флёту Ленскага басэйну.
    1997 год - Абрушэньне галоўнага навучальнага корпуса.
    2005 год - Пабудаваны і здадзены ў эксплюатацыю новы навучальны корпус. Адкрыцьцё дзённага аддзяленьня вышэйшай прафэсійнай адукацыі - навучаньне па спэцыяльнасьцях “Электрапрывад і аўтаматыка прамысловых установак і тэхналягічных комплексаў” ды “Арганізацыя перавозак і кіраваньне на транспарце”.
    2007 год - Далучэньне Якуцкага каманднага рачнога вучылішча да Новасыбірскай акадэміі воднага транспарту з адукацыяй на яго аснове адасобленага структурнага падразьдзяленьня - філіялу.
    2008 год - Адкрыцьцё на вочным аддзяленьні спэцыяльнасьці “Гідратэхнічнае будаўніцтва”.
    2011 год - Распараджэньне фэдэральнага агенцтва марскога ды рачнога транспарту пра ўсталяваньне наступнай назвы навучальнай установы, які дзейнічае ў сапраўдны момант - Якуцкі інстытут воднага транспарту (філіял) Фэдэральнай бюджэтнай адукацыйнай ўстановы вышэйшай прафэсійнай адукацыі “Новасыбірскі дзяржаўная акадэмія воднага транспарту”.



                                                                 З  АРХІВУ  ЯРУ

    Барадулін Дзьмітрый Аляксеевіч – нар. 5 студзеня 1960 г. у в. Залесьсе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці БССР (СССР), беларус, ад 1974 г. чалец ЛКСМБ, СПТВ-49 м. Амсьціслаў, вучыўся ў ЯРУ, жонка Вольга Міхайлаўна

    Батурын Валерый Валер’евіч – нар. 16 студзеня 1968 г. у м. Наваполацк Віцебскай вобласьці БССР (СССР), рускі, ад 1986 г. чалец УЛКСМ, пражываў у м. Якуцк, вул Шаўчэнкі 4, кв. 13., у 1986 г. працаваў шафёрам у ЯРУ.

    Бесараб Яўген Ільліч – нар. 23 лютага 1940 г. у в. Маркавічы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці БССР (СССР), беларус, вышэйшая адукацыя, выкладчык фізкультуры, пражываў у м. Якуцк, вул. Горкага 92, кв. 135, у 1985 г. камандзір роты ў ЯРУ, звольнены ў сувязі з пераходам у спорткомплекс “Энэргетык”. Дачка Ілона 1960 г. н., сын Аляксандр 1962 г. н.

    Бутузава Людміла Віктараўна – нар. 9 сакавіка 1946 г. у м. Вільнюс (Вільня) Літ. ССР, руская, скончыла Саранскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1984 г. лябарант, інспэктар АК, у 1985 г. звольнілася ў Якутхарчпрам. Дачка Ларыса 1970 г. н., сын Сяргей 1981 г. н.

    Гарбач (Горбач) Уладзімер Мікалаевіч – нар. 7 лістапада 1957 г. у в. Негрымава Наваградзкага раёна Гарадзенскай вобласьці БССР (СССР), беларус, у 1989 г. курсант ЯРУ.

    Гарбачэнка Зінаіда Сьцяпанаўна – нар 15 лістапада 1946 г. у в. Глыбокі Ручай Мядзельскага раёна Менскай вобласьці БССР (СССР), руская, адукацыя вышэйшая, горны інжынэр, м. Салігорск, II РУ маркшэйдэр. У 1983-1990 гг. нам. АГЧ. Муж Гарбачэнка Анатоль Хведаравіч – нар. 19 красавіка 1941 г. п. Акцябрскі, Краснаярскага краю, скончыў Салігорскі горнахімічны тэхнікум. У 1988 г. электрык АГЧ ЯРУ па сумяшчэньні. Дачка Сьвятлана 1968 г. н., Алена 1977 г. н.

    Грыгор’ева Фаіна Іванаўна – нар. 3 лістапада 1965 г. у абласным месьце Віцебск БССР (СССР), беларуска [бацька Грыгор’еў Іван Хведаравіч, маці Анастасія Антонаўна , 1932 г. н., брат Віталь 1959 г. н., брат Валерый 1971 г. н., муж Агібалаў (Огибалов) Алег Віктаравіч, н. 2 лютага 1966 г. у Бурацкай АССР, мясцовы маленькі мафіёзі], ЯРУ, IV курс, ад 1 красавіка 1984 г. сакратар машыністка, у студзені 1986 г. перавялася ў Якуцкі рачны порт. Пражывае ў Фінляндыі.

    Грыгор’еў Віталь Іванавіч – нар. 15 жніўня 1960 г. ў абласным месьце Віцебск БССР (СССР) , беларус. У 1980 г. курсант ЯРУ, у 1988 г. лябарант Жонка Галіна Уладзіміраўна 1963 г. н., дачка Алена 1984 г. н., сын Ян 1988 г. н.

    Калесьнікаў Андрэй Міхайлавіч – нар. 17 ліпеня 1965 г. у м. Салігорск Мінскай вобласьці БССР (СССР), рускі. Курсант ЯРУ, у 1988 г. адлічаны за парушэньня статуту.

    Коба Сьвятлана Міхайлаўна – нар. 17 кастрычніка 1955 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці БССР (СССР), беларуска. У 1979 г. скончыла Маскоўскі каапэрацыйны інстытут. Ад 1 лістапада 1984 г. гардэробшчыца ў ЯРУ, 1 жніўня 1887 г. звольненая па арт. 29 п. 5. на Цэнтральны рынак. Сын Канстанцін, 1984 г. н.

    Козырь Аляксандр Дзьмітрыевіч – нар. 2 ліпеня 1951 г. у м. Старадуб Бранскай вобласьці РСФСР (СССР), украінец. У 1987 г. скончыў Новасыбірскі ІВТ, у 1992 г. выкладчык ЯРУ. Жонка Ніна Паўлаўна, 1952 г. н., дачка Марыя 1972 г. н., сын Аляксандр, 1975 г. н. Аказваў братэрскую дапамогу ЛНР ды ДНР у барацьбе супраць жыдабандэраўцаў

    Кузьмін Міхаіл Максімавіч – нар. 3 студзеня 1933 г. в. Міхалішкі Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці БССР (СССР), чалец КПСС, скончыў Новасыбірскі ІВТ, гідратэхнік. Пражываў: Якуцк, вул. Хабарава 27, кв. 7., ад 1965 г. нач. АРСА, ад 1978 г. выкладчык ЯРУ, ад 1982 г. на пэнсіі. Жонка Валянціна Іванаўна, дачка Галіна, 1959 г. н.

    Людагоўскі Генадзь Пятровіч – нар. 8 траўня 1950 г. у раённым месьце Амсьціслаў Магілёўская вобласьць БССР (СССР), беларус, скончыў Горкаўскі інстытут воднага транспарту, ад 20 сьнежня 1986 г. начальнік Якуцкага рачнога вучылішча, ад 2 верасьня 1993 г. на пэнсіі, жонка Любоў Віктараўна 1951 г. н.

    Людагоўскі Пётр Генадзевіч – нар. 27 лістапада 1971 г. у м. Самара, РСФСР (СССР), беларус, скончыў Якуцкі дзяржаўны унівэрсытэт, выкладчык фізкультуры ў ЯРУ.

    Пагневец Алена Генадзеўна – нар. 15 лістапада 1944 г. у в. Міжрэчча Пухавіцкі раён Мінская вобласьць БССР (СССР), беларуска, 11 кл., ад 25 студзеня 1971 г. сакратарка, пражывала: Якуцк, Мажайскага 7, кв. 74.

    Хіль Юрый Уладзімеравіч – нар. 12 сьнежня 1946 г. у м. Камянец-Падольскі, УССР (СССР), украінец, у 1968 г. скончыў ЯРУ, ад 1969 г. у Гаркаме ЎЛКСМ м. Якуцка, ад 1971 г начальнік лодачнай станцыі, ад 1971 г. чалец КПСС.

    Шчэрба Уладзімер Даметавіч – нар. 27 красавіка 1960 г. у в. Аляксандраўка Бранскай вобласьці РСФСР (СССР), рускі, сьлюсар, 1985-1986 гг. курсант 3 курса ЯРУ, у 1987 г. скончыў ЯРУ.
    Толік Параплаўскі,
    Койданава

                                                                    ДАДАТАК


                                Юрий Хиль забрал свою долю Якутского речного порта

    Фото: sakhalife.ru
    В Арбитражном суде РС(Я) завершился шестилетний процесс по иску бывшего директора речного порта. Юрий ХИЛЬ взыскал с холдинговой компании «Якутский речной порт» около 20 миллионов рублей.
    25 сентября 1900 года русский купец Николай ГЛОТОВ на ссуду из царской казны открыл в Якутске пристань для своего пароходства. Этот день считается датой образования Якутского речного порта.
    27 января 1918 года Владимир ЛЕНИН подписал декрет «О национализации торгового флота». Все частные судоходные предприятия перешли в собственность Советской республики.
В мае 1994 года в ходе рыночных реформ правительства Бориса ЕЛЬЦИНА было принято решение о разгосударствлении и приватизации Якутского речного порта.
    В тот момент порт возглавлял коммунист Юрий Хиль, избранный на эту должность в перестроечном 1986 году на конкурсной основе. Воспользовавшись своим служебным статусом и информированностью, Хиль вошёл в состав учредителей ООО «Якутский речной порт», внеся в уставный капитал 10 тыс. рублей, что составило 16,67%.
    К 2000 году благодаря честному труду тысячного коллектива речников, искренне преданных своей профессии, а также постоянной поддержке федеральных и республиканских властей, Якутский речной порт преодолел проблемы переходного периода и встал на ноги.
    На торжественном собрании в Русском театре, посвящённом вековому юбилею Якутского речного порта, директор Юрий Хиль сказал: «То, что порт живёт и работает, – заслуга коллектива. Работая в экстремальных условиях Крайнего Севера, каждый может считать себя героем».
    29 декабря 2006 года бывший директор порта внезапно заявил о своем выходе из состава учредителей. Юрий Хиль потребовал выплатить стоимость его доли в уставном капитале общества «Якутский речной порт». За эти годы 16,67% от размера чистых активов общества выросли до 14 млн. 740 тыс. 247 рублей, которые и были взысканы в пользу истца арбитражным судом.
    Эти деньги были полностью перечислены истцу только 26 июля 2011 года. Хиль опять обратился в суд, требуя взыскать с Якутского речного порта проценты за пользование чужими денежными средствами вследствие их неправомерного удержания. Суд взыскал в пользу истца проценты в размере 4 млн. 942 тыс. 853 рубля 17 копеек.
    Последние пять лет Юрий Хиль с супругой проживает в Ростовской области на своей усадьбе.
    Источник: Спиридон Татаринов.
    Источник: ИА SakhaLife.Ru
    19.12.2012 19:56

                                                                  Калі тубыльцы пераходзяць на звычаі чужынцаў,
                                                             яны перастаюць быць аўтахтонным насельніцтвам...
                                                                                                                     Эразм Цюндзявіцкі,
                                                                                                                                     Койданава

                                     АЛТАЙСКІЯ  ТРАВЫ,  КІРГІСКІ  БАЙРАМ

                                                     І  БЕЛАРУСКАЯ  ЛАЗЬНЯ


    Кастрамская вобласьць, Якуція, Бурація, Кіргізія —гэтыя пункты на карце СССР для Мікалая Мікалаевіча Анціпіна не проста знаёмыя назвы, а месцы, дзе даводзілася доўгія гады жыць і працаваць. пад Кастрамой нарадзіўся, на лене вытрымаў тры навігацыйныя пэрыяды пасьля рачнога вучылішча, сплаўляў лес, перавозіў вугаль. У Бурацкай АССР пачынаў службу ў арміі, адкуль пасьля школы малодшых авіяспэцыялістаў трапіў у Кіргізію, дзе застаўся на звыштэрміновую службу. Праслужыў 29 гадоў і адзін дзень у авіяпалку.
    — Вучыліся ў нас курсанты з саюзных рэспублік вялікай тады дзяржавы, нашу авіяшколу асвойвалі немцы і віетнамцы, курсанты з Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі, — успамінае старшы прапаршчык. — Дзе толькі мне не давялося паматацца па камандзіроўках…
    У Кіргізіі лёс зьвёў яго з Надзеяй Зарэчневай, якая пераехала сюды з Алтайскага краю. З той пары мінула чвэрць стагодзьдзя. Пакуль для мужа першай справай былі самалёты, Надзея Пятроўна працавала з дзецьмі, у дзіцячым садку прайшла па службовай лесьвіцы ад нянечкі да загадчыцы дашкольнай установы. І напэўна, жылі б гэтыя карэнныя расіяне ў гасьціннай Кіргізіі, любаваліся б воднай гладзьдзю Ісык-Куля, былі сваімі на сьвяце Курбан-байрама, калі б не трапіўся ім зяць-беларус, які праходзіў армейскую службу ў тых мясьцінах. Ён і перацягнуў спачатку жонку, а пасьля і яе бацькоў у беларусь. Маладая сям’я асела ў Мінску, а бацькі аблюбавалі ціхую вёсачку Камсамолец на нашай Узьдзеншчыне. Знайшлі яе па аб’яве ў газэце.
    — Я адразу, як прыехала паглядзець дом, то нібы трапіла да сябе дадому. Так утульна адчула сябе, — дзеліцца ўражаньнямі надзея Пятроўна. — Лес, рэчка, свая сажалка з карасямі, чыстае паветра — усё тут здаецца зямным раем. Пашанцавала і на суседзяў, шчырых аднавяскоўцаў.
    — Неяк летам адзначалі сьвята вёскі, — уключаецца ў размову Мікалай Мікалаевіч. — Бабуля Стэфа дастала сваё рукадзельле, Надзя пірагоў напякла, такую дружную гулянку наладзілі на вуліцы з песьнямі, застольлем, што душа радавалася.
    Дзевяць гадоў жывуць Анціпіны-Зарэчневы ў Беларусі. Пасьля шырокіх расійскіх прастораў гэтае месца на карце абжыта з вялікай любоўю. тут адзначалі сямейныя юбілеі, на якія прыяжджалі родзічы з Кастрамской вобласьці, Тальяці, Масквы. Пра беларускую гасьціннасьць і добразычлівасьць ведаюць зараз з першых вуснаў і іх родзічы ў Барнауле, Арэнбургу, Удмурціі. тыя ж госьці, якія бывалі ў беларусі на ўласным транспарце, уражаны дагледжанымі дарогамі і парадкам на вуліцах.
    Любяць гэтыя людзі прымаць гасьцей і самі пагасьціць. Вось і перад Вялікаднём зьбіраецца матуля да дачкі ў маскву са сваімі вясковымі прысмакамі. А выпякаць пірагі, піражкі з начынкай, блінчыкі Надзея Пятроўна проста майстрыха. Розныя саленьні і варэньні з агарода, лесу таксама не выводзяцца. Ва ўласнай гаспадарцы ёсьць куры, козы, значыць, яйкі і малочныя прадукты таксама дамашнія.
    Кожны выхадны пераведваюць бацькоў і мінчане. Для зяця, які так удала выбраў яшчэ адну кропку на карце, тут заўжды ладзяць лазьню. І гэта нацыянальная “страва” з лёгкай парай і бярозавым венічкам таксама стала сямейнай традыцыяй.
    Сьвятлана Міхайлоўская
    На здымку: гасьцінныя расіяне з Камсамольца.
    /Чырвоная Зорка. Узда. 29 сакавіка 2012./