Анатоль Васільлевіч Самохін - нар. 18 лістапада
1946 г. у раённым м. Барысаў Мінскай вобл. БССР (СССР).
1970-1975 гг. навучаўся ў Іркуцкім
політэхнічным інстытуце на геолягавышукным факультэце. Атрымаў вышэйшая
адукацыя па спэцыяльнасьці Горны інжынэр-геафізык.
Ад лютага
1985 г. працуе ў Якуцкам дзяржаўным унівэрсытэце. У 1984 г. абараніў кандыдацкую
дысэртацыю, у 1994 г. - доктарскую на тэму: “Маніторынг тэрмамэханічнага стану
шматгадовамерзлага стану пры распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў на
Поўначы”.
У 1984 году рашэньнем Рады ў Інстытуце
горнай справы поўначы ЯФСА АН СССР прысуджана навуковая ступень кандыдата
тэхнічных навук. У 1989 г. рашэньнем дзяржкамітэта СССР па народнай адукацыі
нададзена навуковае званьне дацэнта па катэдры Тэхналёгіі і тэхнікі выведкі
радовішчаў карысных выкапняў. У 1994 году рашэньнем вышэйшага атэстацыйнага
камітэта РФ нададзена навуковая ступень доктара тэхнічных навук. Указам
Прэзыдэнта РС(Я) № 1035 ад 29 красавіка 1995 г. за значны ўнёсак у
выкарыстаньне забесьпячэньня ўстойлівых горных выпрацовак пры адкрытай і
падземнай распрацоўцы радовішчаў дыямэнтаў у РС(Я) прысуджана дзяржаўная прэмія
РС(Я) у галіне навукі і тэхнікі за 1995 год.
Са жніўня 1995 г. на пасадзе загадчыка
катэдрай ТіТР МПІ Нерунгрынскага філіяла ЯГУ. Ад кастрычніка 1995 г. працуе намесьнікам
дырэктара Нерунгрынскага філіяла ЯГУ па навуковай працы. У 1996 году рашэньнем
дзяржкамітэта РФ па вышэйшай адукацыі нададзена навуковае званьне прафэсара па
катэдры Тэхналёгіі і тэхнікі выведкі радовішчаў карысных выкапняў. Ад красавіка
1997 г. па кастрычнік 2001 г. - дырэктар Нерунгрынскага філіяла ЯГУ. Рашэньнем
агульнага сходу Сыбірскага аддзяленьня Акадэміі навукі вышэйшай школы ад 23
верасьня 1998 г. абраны чальцом-карэспандэнтам СА АН ВШ.
Доктар
тэхнічных навук, заслужаны дзеяч навукі РС(Я), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РС(Я)
у галіны навукі і тэхнікі. Чалец Дысэртацыйнай рады па абароне кандыдацкіх дысэртацый
у Інстытуце горнай справы Поўначы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым
ліку 5 манаграфій і 3-х навучальных дапаможнікаў. У 2000 году кіраўніцтву і
працоўнаму калектыву ТІ ЯГУ імя М. К. Аммосова нададзена званьне ляўрэата
“Працоўная слава Расіі – 2000”.
Анатоль Самохин - сапраўдны чалец
Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994), чалец Нацыянальнага геаграфічнага таварыства
ЗША (1996), чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1998),
Сорасаўскі прафэсар (1999), чалец Адвізорскай рады інстытута біялягічных дасьледаваньняў
ЗША (2000), быў абвешчаны чалавекам года ў намінацыі “Арганізацыя навуковых дасьледаваньняў”
інстытутам біялягічных дасьледаваньняў ЗША (2000), паўнамоцны прадстаўнік генэральнага
дырэктара ў Эўропе цэнтра біялягічных дасьледаваньняў Вялікабрытаніі (2000).
Узнагароджаны мэдалём “Вэтэран працы”.
Кармэн Самакрутка,
Койданава.
Комментариев нет:
Отправить комментарий