четверг, 29 октября 2015 г.

Мэрліна Чыгуначанка. Лявонцій Ракоўскі. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі  нар. 28 сьнежня 1895  (9 студзеня 1896) года ў мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губэрні Расійскай імпэрыі, ў сям’і валаснога пісара.
    Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў Вільні паступіў у 1915 г. у Кіеўскі ўнівэрсытэт на гісторыка-філялягічны факультэт, які не скончыў. У 1916 г. у студэнцкім зборніку Кіеўскага ўнівэрсытэта “Звено” быў надрукаваны ягоны першы верш. Служыў у РСЧА, потым некаторы час працаваў ў валасным выканаўчым камітэце, дзе займаўся пытаньнямі па-за школьнай адукацыі.
    У 1922 г. прыехаў ў Петраград і паступіў на прававое аддзяленьне факультэта грамадзкіх навук Петраградзкага ўнівэрсытэта. Супрацоўнічаў з газэтай “Ленинградская правда”. Першае апавяданьне “Месть” было надрукавана ў часопісе “Ленинград” у 1924 г.. У 1927 г. выходзіць ягоны першы зборнік аповесьцей і апавяданьняў “Зеленая Америка”, дзе ён паўстае добрым знаўцам жыцьця беларускага мястэчка і вельмі трапна, з вялікай сымпатыяй адлюстравае жыцьцё і ўзаемаадносіны яўрэйскага насельніцтва Глыбокага. У 1928 г. выйшаў зборнік “Сивопляс”, у 1930 г. раман “Четвертая жена”, а ў 1931 г. аповесьць “Блудный бес”.
    Ужо ў сярэдзіне 1930-х гг. Ракоўскі абраў у літаратуры гістарычны жанр, пачаў зьбіраць матэрыялы пра расейскіх, вывучаць ваенна-гістарычную літаратуру. Звыш 30 год ён плённа працаваў над расейскай патрыятычнай тэмай аб слаўнай рускай і савецкай гісторыі і застаўся верным гэтай тэме назаўсёды.
    Першы гістарычны раман “Изумлённый Капитан” быў прысьвечаны эпосе Ганны Іаанаўны і выйшаў у 1936 годзе.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны Ракоўскі робіцца ваенным карэспандэнтам, пастаянным аўтарам франтавой газэты “На страже Родины” і газэты народнага апалчэньня “На защиту Ленинграда”, у якіх публікаваліся аповяды пісьменьніка пра «Новые похождения бравого солдата Швейка»,


    Адной з апошніх работ Ракоўскага зьяўляецца кніга “Жизни наперекор. Повесть о Марлинском” (1978 г.). Марлінскі – літаратурны псэўданім Аляксандра Бястужава (1797-1837), двараніна, афіцэра, пісьменьніка, дзекабрыста, які быў сасланы ў Якуцк, а адтуль у 1829 г. пераведзены ў войска на Каўказ. І Ракоўскі захапляецца Марлінскім, які паехаў забіваць каўказцаў, дзеля велічы Расеі.


    Потоп разметал Бестужевых. По приговору Верховного уголовного суда они были осуждены на каторжные работы. Николай и Михаил, «картечные братья», как называл их Александр, очутились в далекой Чите, а сам Александр Бестужев сначала томился в мрачных крепостных казематах форта «Слава» в Финляндии, а потом царь выслал его на поселение в холодную Якутию.
    Счастливо начатая литературная деятельность Александра Бестужева разом оборвалась. Он перестал существовать как писатель. Имя «Александр Бестужев» исчезло, было выброшено из жизни. Оно оставалось лишь в жандармской переписке да в жестоких резолюциях императора Николая I. Остроумно-блистательные статьи Александра Бестужева о литературе и живо написанные путевые очерки охотно печатались во всех столичных журналах. Он был избран членом нескольких обществ любителей российской словесности, в которых занял заметное место. А удачное издание вместе с поэтом К. Рылеевым альманаха «Полярная звезда» («для любительниц и любителей русской словесности») окончательно укрепило известность Александра Бестужева как талантливого литератора.
    И вот теперь — все погибло...
    Известный писатель Александр Бестужев стал «государственным преступником 1-го разряда», бесправным, безвестным ссыльным. Изменить это трагическое положение могло лишь одно: надо было отличиться в бою, заслужить офицерский чин, чтобы вернуть себе человеческое достоинство, а с ним и возможность заниматься любимой литературой, чтобы восстановить свое литературное имя.
    Но какие военные действия могут происходить в далекой Якутии? Война велась на Кавказе. Армия Паскевича шла в персидский поход. Туда, на юг, и рвался Александр Бестужев. В тягостном, мучительном ничегонеделании он прожил в Якутии полтора года. Жизнь под полюсом становилась невмоготу. Александр Бестужев решился: он написал горячее письмо самому начальнику императорского штаба графу Дибичу. Бестужев просил направить его в действующую кавказскую армию Паскевича.
    Ответ пришел быстрее, чем Бестужев ожидал,— через два месяца. Ответ был внешне благоприятным: «Государь император всемилостивейше повелеть соизволил государственного преступника Александра Бестужева, осужденного по приговору Верховного уголовного суда в каторжную работу и потом сосланного в Сибирь на поселение, определить на службу рядовым в один из действующих против неприятеля полков Кавказского отдельного корпуса».
    Александр Бестужев был вне себя от радости. Он не знал концовки приказа военного министра, в котором дальше говорилось:
    «...с тем однако же, что, в случае оказанного им отличия против неприятеля, не был он представляем к повышению, а доносить только на высочайшее благовоззрение, какое именно отличие будет им сделано. По определению Бестужева в полк рядовым должно иметь за ним бдительный тайный надзор и доносить немедленно, коль скоро усмотрено будет в поведении Бестужева какое-либо отступление от порядка». А Бестужев ликовал. «Я солдат и лечу к стенам Эрзерума»,— писал он братьям в Читу. Полный радужных надежд уезжал он из суровой, пустынной Якутии, «где нет ни роз, ни соловья». Уезжал в «теплую Сибирь», как называли Кавказ, потому что и на Кавказ теперь ссылали всех разжалованных офицеров и штрафных солдат.
    Через месяц, в августе 1829 года, Александр Бестужев очутился уже в тени Кавказских гор. Он ехал и восхищался всем: красотами природы и тем, что с каждой верстой все сильнее пахло порохом. На каждой станции только и было разговоров о дорожных приключениях, о том, что напали «немирные», зарезали, схватили, увезли... На Тереке без охраны уже нельзя было ехать. Путников сопровождал конвой из казаков и егерей.
    И вот наконец — Тифлис.
    Бывший лейб-драгунский штабс-капитан Александр Бестужев стал рядовым пехотного полка.” /Леонтий Раковский. Жизнь наперекор. Повесть о Марлинском. Ленинград.1978. С. 7-9./
    Памёр Ракоўскі 15 жніўня 1979 г. у Ленінградзе і быў пахаваны на Паўночных могілках. 1 верасьня 2012 г. у Глыбокім Віцебскай вобласьці Рэспублікі Беларусь была адкрыта мэмарыяльная дошка ў гонар Лявонція Ракоўскага.
    Яшчэ ў 1925 г. у газэце “Ленинградская правда” Ракоўскі апублікаваў нарысы пра Беларусь (“Два гады”, “Пісьмы з Барысава”, “На Бабруйшчыне”, “У Слуцку – усё па-людску” і інш.). Ён пераклаў на рускую мову п’есы “Паўлінка” Я. Купалы і “Вайна вайне” Я. Коласа, раман “Мінскі напрамак” І. Мележа, аповесьць “Андрэйка” П. Кісялёва, апавяданьні М. Лынькова, зборнік апавяданьняў беларускіх дзяцей, якія перажылі жах фашызму “Ніколі не забудзем!”.
    У 1943 годзе Ракоўскі прачытаў артыкул пра расейскага падпольшчыка Канстанціна Заслонава, які дзейнічаў у Беларусі, а пасьля таго як Аршаншчына была ачышчана ад немцаў, то ён выехаў на месца падзей. Неўзабаве паўстала аповесьць:
    Константин Заслонов. Минск. 1949. 186 с.
    Константин Заслонов. Москва - Ленинград. 1950. 176 с.
    Константин Заслонов. Москва - Ленинград 1952. - 176 с.
    Константин Заслонов. Смоленск. 1953. 168 с.
    Константин Заслонов. Ленинград 1954. - 228 с.
    Константин Заслонов. [Г. К. Табунанов тылб.]. Якутскай. 1954. 230 с.
    Константин Заслонов. Ленинград 1963. - 224 с.
    Канстанцін Заслонаў. [пераклалі В. Рудава і У. Ідэльсон]. Мінск.1976. 269 с.





    Літаратура:
    Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Мінск. 1995. С. 166–167.
    Ракоўскі Лявон Іосіфавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. I. Мінск. 2001. С. 89.
    Ізаітка І.  Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі - наш зямляк. // Веснік Глыбоччыны. Глыбокае. 18 сакавіка 2006. С. 6.
    Карлюкевіч А.  Ленінградскі бібліяфіл з Глыбокага. // Маладосць. № 2. 2011. С. 138-140.
    Мэрліна  Чыгуначанка,
    Койданава.