пятница, 2 октября 2015 г.

Зьмітрок Мядзьвядзевіч. Маніякальны садысты Сьвідзерскі. Койданава. "Кальвіна". 2015.


     Станіслаў Геранімавіч Сьвідзерскі нарадзіўся 23 красавіка 1887 г. ў в. Бяла Гастынскага павету Варшаўскай губэрні ў сялянскай сям’і.
    Працаваў цырульнікам. У 1906 годзе за забойства, разам з іншымі, палкоўніка канвойнай каманды быў арыштаваны ды прыгавораны да сасланьня ў Сыбір. Непрацяглы час знаходзіўся ў зьняволеньні ў Брэст-Літоўскай крэпасьці, адкуль быў накіраваны ў Бутырскую перасыльную турму. У Якуцк дастаўлены 10 ліпеня 1908 года.
    21 сакавіка 1918 г. выбіраецца дэпутатам Якуцкага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў III скліканьня. У ліпні 1918 г. яму было нададзена званьне камісара і ён быў прызначаны начальнікам Якуцкай гарадзкой міліцыі.
    У верасьні 1920 г. ён ужо начальнік гарадзкой і акруговай міліцыі ды запасны чалец Рэвтрыбуналу, а далей начальнікам Упраўленьня рабоча-сялянскай міліцыі НКУС ЯАССР па страявой частцы, начальнікам Алдана-Цімптонскай горнакапальніцкай ведамаснай міліцыі. Вылучаўся маніякальнымі садысцкімі схільнасьцямі у адносінах да арыштаваных. У студзені 1926 г., быў звольнены па стану здароўя (парушэньне псыхікі).
    16 кастрычніка 1938 г., на пасадзе дырэктара Дому адпачынку партактыву, быў  арыштаваны УДБ НКУС ЯАССР згодна арт. 58-2, 58-11 КК РСФСР. Пастановай УДБ НКУС ЯАССР ад 16 лютага 1939 г. справа была спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 701-р.
    Пасьля вызваленьня пражываў у г. Вілюйску, дзе працаваў дырэктарам Вілюйскай гарадзкой электрастанцыі. Памёр пасьля 1945 г.
    Ад 29 лістападу 2010 г. Ганаровы грамадзянін Вілюйскага улуса РС(Я).
    Літаратура:
    Иванова Я. Ю.  Рабоче-крестьянская милиция в Якутске: как все начиналось. // Якутский архив. № 2. 2000. С. 61.
    Свидерский Станислав Иеронимович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002. С. 199./
    Зьмітрок Мядзьвядзевіч,
    Койданава