четверг, 24 сентября 2015 г.

Дульсінея Аласка. Перакладчык Міхальчук. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Сяргей Апанасавіч Міхальчук - нар. 14 жніўня 1925 г. у в. Скабін, Капыльскага р-ну, Мінскай вобласьці БССР (СССР), у шматдзетнай сялянскай сям’і.
    У 1933-1935 гг. вучыўся ў Скабінскай пачатковай школе, з 1935-1941 г. у сярэдняй школе № 1 ў Капылі.Скончыў сярэднюю школу ў Капылі.
    У 1944 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. 7 сакавіка 1945 г. быў цяжка паранены.
    Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 г. паступіў на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, які скончыў у 1951 г. і быў накіраваны на працу рэдактарам (потым зрабілі старшым рэдактарам) у Дзяржаўнае выдавецтва БССР, пазьней пераназванае ў “Беларусь”.
    У 1972—1980 гг. — загадчык рэдакцыі літаратуры для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Ад 1980 г. пэнсіянэр рэспубліканскага значэньня. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені,  мэдалямі і Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
    Памёр 20 ліпеня 1995 года і пахаваны на могілках у роднай вёсцы.
    Пачаў друкавацца ад 1952 г. (псэўданім С. Скабінскі). сябра СП Беларусі з 1972 г. З-пад пяра Сяргея Апанасавіча выйшлі зборнікі апавяданьняў і аповесьцей для дзяцей “Сто прыгод за адзін дзень” (1963), “Паштальён, шырэй крок!” (1968), “Зялёны лісток” (1974), “Першы след” (1985).
    Перакладаў, гэткі паліглёт, з армянскай, кітайскай, чэскай, нарвэскай, славацкай, кіргіскай, нямецкай, украінскай, эстонскай, віетнамскай, ангельскай, мангольскай, аўганскай, баўгарскай, узбэцкай ды шмат якіх іншых моў, якіх ён ня ведаў. Далучыўся таксама і да якуцкай мовы.

                                                            Склаў А. Якімовіч.
                                                       Малюнкі В. Ціхановіча.
                               Рэдактар С. Міхальчук. Мастацкі рэдактар Н. Гуціеў.
                                Тэхрэдактар В. Варыёнчык. Карэктар А. Кузняцова.
                                                             Тыраж 30 000 экз.
    На стар. 172-179 была зьмешчана якуцкая казка “Добры Эртэ-Берген.



                                                                    КНІГАПІС

    В. ГАЎРЫЛЬЕВА. Краіна Уот-Джулустана. Аповесці з якуцкай. Пераклад С. Міхальчука. Для старэйшага школьнага ўзросту. Мінск. “Юнацтва”. 1981.
    Валянціна Гаўрыльева — маладая якуцкая пісьменьніца, творы яе выходзілі не толькі ў Якуцку, але і ў Маскве ў выдавецтве “Современник”. І вось гэтая кніжка адрасуецца беларускаму чытачу. Думаецца, школьнікі з вялікай цікавасьцю пазнаёмяцца з людзьмі, што жывуць на далёкай Поўначы, адчуюць непаўторнасьць гэтага кутка нашай зямлі.
    Хлопчык Нюкус, бібліятэкар Дая, паляўнічы Сэмэн Вялікая Галава, студэнтка Айана і іншыя героі чатырох невялікіх аповесьцей пісьменьніцы розныя па ўзросьце, зьнешнім выглядзе, занятыя рознымі справамі. Аднак ёсьць і агульнае, што аб’ядноўвае іх. У першую чаргу — любоў да роднай Якуціі, да яе прыроды, і гарачае жаданьне зрабіць усе магчымае, каб бацькоўская зямля яшчэ больш прыгажэла.
    П. Касьпяровіч.
    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. 13 лістапада 1981. С. 6./

                                                           САҤА  КИНИГЭЛЭР
    1988 с. Белоруссияҕа, Минскэй куоракка “Юнацство” издательство “Кыталык кыната” диэн саха остуоруйатын туспа кинигэнэн оскуолаҕа киириэн иннинээҕи саастаах оҕолорго анаан, белорусс тылынан таһаарда. Кинигэ тахсыбыт ахсаана — 200 тыһыынча экземпляр.
    “Кыталык кыната” диэн аатынан саха “Үчүгэй Үөдүйээн” остуоруйата бэчээттэммит. Остуоруйаны белорустуу тылга С. Михальчук тылбаастаабыт,  ойууларын Я. Земельская оҥорбут.
    /Хотугу Сулус. № 1. Якутскай. 1989. С. 109./

                                                                           НІВА
                                       Беларускі грамадзка-культурны тыднёвік
                                                                        Беласток.
                                                                        Польшча

                                                              (ЯКУЦКАЯ  КАЗКА)
                                                        У перакладзе С. Міхальчука.
    /Ніва. Беласток. 13 жніўня; 20 жніўня, 27 жніўня, 3 верасня, 10 верасня 1989./
    Літаратура:
    Гарэлік Л. М.  Міхальчук Сяргей. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск 1994. С. 321.
    Ларчанка У. М.  Міхальчук. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск 1994. С. 322-323.
    Дульсінея  Аласка,
    Койданава