вторник, 14 июля 2015 г.

Маня Няцечка. Заможны вястун. Койданава. "Кальвіна". 2015.


                                              МАГНАСТЫ  З  КОЙДАНАЎШЧЫНЫ
                                                                     Ў  ЯКУТЫІ
    Меляшкевіч Уладзімер Іванавіч нарадзіўся ў г. Негарэлае Дзяржынскага раёна Менскай вобласьці. Выпускнік Негарэльскай базавая школы № 2.
    Згламэзданая ім кампанія ТАА ПКП “Веста” у г. Мірным у Рэспубліцы Саха (Якутыя) што ў РФ [678174. Рэспубліка Саха (Якутыя), г. Мірны, вул. Маскоўская, д. 9, к. А, оф. 401; 678290, Рэспубліка Саха (Якутыя), Сунтарскі ўлус, с. Сунтар, вул. Кастрычніцкая, д. 63, тэл.: 236-45514.] і зрабілася падрадчыкам самай буйной мясцовай горнаруднай кампаніі “АЛРОСА”. дзе рукамі беларускіх будаўнікоў, у асноўным з Дзяржыншчыны, выконвае падрады АЛРОСА і іншых арганізацый. Аднак якуцкая кампанія з 2013 года знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, і бізнэсовец засяродзіўся на праектах у Дзяржынскім раёне раёна Мінскай вобласьці РБ.
    У Беларусі Меляшкевіч пачынаў з прыдарожнага сэрвісу, і гэты бізнэс за больш за дваццаць гадоў разросься да сеткі з 7 АЗС "Веста", 5 кафэ і 8 крам у Койданаве і яго прыгарадах.
    Пачалося ў яго ўсё з некалькіх аўтазаправачных станцый і прыдарожных кафэ. З часам яму стаў прыналежаць ЧУП “Сэрвісны цэнтар Веста”, кірункам дзейнасьці якога стаў шырокі спэктар паслуг для фізычных і юрыдычных асобаў, сетка АЗС, кавярняў і крамаў у Дзяржынску і Дзяржынскім раёне.


    У 2009 году Меляшкевіч пабудаваў недалёка ад горада Дзяржынска спартова-аздараўленчы комплекс “Веста”, а напачатку 2014 гаду адкрыў штучны горналыжны комплекс, які ён насыпаў непадалёк ад “Весты”. Таксама пачаў інвэставаць свае кроўна заробленыя непасільнай працай грошы ў стварэньне пляжаў на штучных сажалках.
   Маня Няцечка,
   Койданава.

                                                                    ФАЛЬКЛЁР
    Если нету в жизни места - приходи на фирму Веста. Будешь прыгать как блоха, по Республике Саха.
    Дед, Полковник и Якут – все равно Вас на----ут.
    Ну а Свете Миронович* и ИМО поклон от жителей Койданава! Это честно!!! Ну а Милешкевич на Весте с Шейманом давно в долях, терминальчик на двоих в урочище Рыжавка нынче мутят.
    [*Святлана Мірановіч (дзяржынская бізнэсвумэн, уладальнік будаўнічай кампаніі “ИМО”.]
    Койданава, 11:21, 1.11      -   +9   +  
    charter97.org/en/news/2012/11/.../comments...
    Алімпіяда Скочка,
    Койданава