среда, 3 июня 2015 г.

Тамтора Парасон. Плашчук. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Якаў Антонавіч Плашчук – нар. ў 1904 г. у Гродзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Пражываў у г. Алдан Якуцкай АССР з 1936 году. У 1942 г. пакліканы Алданскім райваенкаматам у РСЧА. Ваяваў у складзе II-га Прыбалтыйскага фронту, на Каралевецкім напрамку камандзірам гарматы. Быў паранены і накіраваны ў тыл інвалідам II групы.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені, мэдалём “За перамогу над Нямеччынай” ды юбілейнымі мэдалямі.
    Пасьля дэмабілізацыі працаваў у сыстэме камбінату “Алданзолата”.
    Памёр у 1986 годзе.
    Літаратура:
    Плащук Яков Антонович. // Память. Исполнительный комитет Алданского районного совета народных депутатов. Якутск. 1990.
    Плащук Яков Антонович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, умершим после демобилизации. Кн. 4. Якутск. 1995. С. 10.
    Тамтора Парасон,
    Койданава.