среда, 10 июня 2015 г.

Майка Джулустанка. Пісьменьніца Валянціна. Койданава. "Кальвіна". 2015.







    Валянціна Мікалаеўна Гаўрыльлева нар. 6 сьнежня 1944 г. у сяле Мая Мегіна-Кангаласкага раёну Якуцкай АССР. Бацька, Мікалай Пятровіч, працаваў трактарыстам ды шафёрам, маці Кацярына Пятроўна, у дзявоцтве Папова, была хатняя гаспадыняй.
    Па заканчэньні сярэдняй школы Валя працавала ў рэдакцыі дзіцячай газэты “Бэлэм буол” у Якуцку. У 1971 г. скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, дзе пазнаёмілася з беларускім пісьменьнікам Іванам Ласковым і выйшла за яго замуж.
    Першыя апавяданьні Гаўрыльевай з’явіліся ў друку ЯАССР у 1966 г., а ў 1968 г. яны былі ўключаныя ў зборнік: Хатыҥчааным барахсан. Ад 1973 г. яна чалец СП СССР і ЯАССР.
    У 1985 г. нейкі час жыла ў в. Беразякі Краснапольскага р-ну Магілёўскай вобласьці БССР, бо яе сын Андрэй Ласкоў (зараз жыве ў г. Якуцку), вучыўся у мясцовай школе (1984-1986).
    Наступныя кнігі паказалі рост майстэрства пісьменьніцы. Яе аповесьці ўяўлялі сабой цікавыя творчыя пошукі ў распрацоўцы маральнай праблематыкі на сучасным матэрыяле. Аповесьць “Пра вялікае вандраваньне памяранцавага Сярогі, наймудрэйшага Ібрагіма і мудрагелістага паляўнічага Сэмэна Вялікая галава”, дзе створаныя абаяльныя выявы простых людзей, інсцэніраваная і пастаўленая Якуцкім драматычным тэатрам ім. П. А. Аюнскага. Аповесьць “Краіна Уот Джулустана” таксама была інсцэніраваная і пасьпяхова пастаўленая Нюрбінскім драматычным тэатрам. У апошніх кнігах аўтар апавядае пра жыцьцё палітычных ссыльных ды пра першапраходцаў-калянізатараў.
    Творы:
    Хатыҥчааным барахсан. Кэпсээннэр. Якутскай. 1968. 84 с.
    Повесть о великом путешествии оранжевого Сереги, мудрейшего Ибрагима и хитроумного охотника Сэмэна Большая голова. Перевел с якутского Иван Ласков. // Полярная звезда. № 6. Якутск. 1971. С. 40-70.
    Туярыма-куо. Перевод с якутского Ивана Ласкова. // Молодежь Якутии. Якутск. 16 октября 1971. С. 3.
    Дөлүhүөн уга. Сэhэнэр, кэпсэннэр. Якутскай. 1971. 144 с.
    Страна Уот-Джулустана. Повесть-легенда. Авторизованный перевод Ивана Ласкова. // Полярная звезда. № 4. Якутск. 1972. С. 8-40.
    Суол. Сэhэнэр. Якутскай. 1977. 128 с.
    Страна Уот-Джулустана. Повести. Авторизованный перевод с якутского Ивана Ласкова. Москва. 1977. 240 с.
    O wielkiej podróży rudego Sieriogi, mądrego starca Ibrahima i przebiegłego myśliwego Semena Wielkiej Głowy. [Przełożyła z rosyjskiego Teresa Olczak. Z jakuckiego na rosyjski przełożył Iwan Łaskow.] Warszawa. 1980. 148 s.
    Краіна Уот-Джулустана. Аповесці. Мінск. Юнацтва. Пераклаў С. Міхальчук. [Пераклад зроблены з выданьня: В. Гаврильева. Страна Уот-Джулустана. Повести. Авторизованный перевод с якутского Ивана Ласкова. Москва. “Современник”. 1977. С. 176.] Мінск. 1981. 176 с.
    Любовь осенью. Повесть. Перевод И. Ласкова. // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1986. С. 63-80.
    Мин доҕотторум. Сэhэнэр. Якутскай. 1987. 192 с.
    Маленькие повести. Москва. “Современник”. 1987. 158 с.
    Болугур Айыыта: Сэhэнэр. Дьокуускай. 1991. 91 с.
    Сэhэнэр. Дьокуускай. 1994. 208 с.
    Ааспыт үйэттэн суруктар (Литература көстүбэт өрүтүн ырытыы). // Кыым. Дьокуускай. Кулун тутар 28 күнэ 2000. С. 3.
    Кыыс олоҕо. Сэhэннэр. Дьокуускай. 2001. 110 с.
     Абакаяда. // Вилюйские зори. № 13. Мирный. С. 15-29.
    Эргэ өтөх кистэлэнэ. Номох. Дьокуускай. 2005. 96 с.
    Иван Ласков в скитаниях. // Полярная звезда. № 1. Якутск. 2006. С. 52-53.
    Чуумпу алааска. Cэhэнэр. Дьокуускай. 2011. 190 с.

    Літаратура:
    М. Софианиди.  Мир твоих увлечений. Экслибрисы Герасимова. // Молодежь Якутии. Якутск. 11 января 1975. С. 4.
    Krystyna Jagiełło.  Wróć na Syberię. [Wala Gawriłowa] // Literatura. Warszawa. Nr. 32. 7 sierpnia 1975. S. 9.
    Б. Попов.  Дьиҥнээх олохтон тэйбэккэ. // Хотугу сулус. № 2 Якутскай. 1981. С. 111-115.
    Валентина Гаврильева. // А. Егоров, В. Протодьяконов, В. Павлова.  Писатели Якутии. Библиографический справочник. Якутск. 1981. С. 91.
    П. Каспяровіч.  Валянцна Гаўрыльева.  Краіна Уот-Джулустана. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 13 лістапада 1981. С. 6.
    Baranowski W.  Syberii narody. // Literatura Polska. Przewodnik encyklopedyczny. T. ІІ. Warszawa. 1985. S. 105.
    М. Михайлова.Пригрезится, растревожит, озадачит…” // Полярная звезда. № 3. Якутск. 1989. С. 101-103.
    Н. З. Копырин.  “Суоллар-араастар”. // Н. З. Копырин.  Кустук араас өҥүнэн. Дьокуускай. 1992. С. 75-81.
    Валентина Гаврильева. // Писатели земли Олонхо. Биобиблиографический справочник. [Сост. Д. В. Кириллин, В. Н. Павлова, С. Д. Шевков.] Якутск. 1995. С. 141.
    В. Б. Окорокова.  Саҥа саҕахтары арыйан кэрэҕэ сүгүрүйэр геройдардаах суруйааччы. // В. Б. Окорокова.  Билиҥни литература проблемалара. Дьокуускай. 1997. С. 86-93.
    Захарова М. Г.  Произведения писателей Якутии в переводах на иностранные языки. // Книга на Севере. Материалы всероссийской научно-практической конференции 3-5 ноября 1998 г. Якутск. 1999. С. 63-64
    Валентина Гаврильева. // Писатели земли Олонхо. Биобиблиографический справочник. [Сост. Д. В. Кириллин, В. Н. Павлова, С. Д. Шевков.] Якутск. 2000. С. 179-180.
    Саха (Якуція), Рэспубліка Саха (Якуція), Якуція. //Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002. С. 204.
     Майка Джулустанка,
    Койданава.












среда, 3 июня 2015 г.

Тамтора Парасон. Плашчук. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Якаў Антонавіч Плашчук – нар. ў 1904 г. у Гродзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Пражываў у г. Алдан Якуцкай АССР з 1936 году. У 1942 г. пакліканы Алданскім райваенкаматам у РСЧА. Ваяваў у складзе II-га Прыбалтыйскага фронту, на Каралевецкім напрамку камандзірам гарматы. Быў паранены і накіраваны ў тыл інвалідам II групы.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені, мэдалём “За перамогу над Нямеччынай” ды юбілейнымі мэдалямі.
    Пасьля дэмабілізацыі працаваў у сыстэме камбінату “Алданзолата”.
    Памёр у 1986 годзе.
    Літаратура:
    Плащук Яков Антонович. // Память. Исполнительный комитет Алданского районного совета народных депутатов. Якутск. 1990.
    Плащук Яков Антонович. // Память. Книга-мемориал воинам-якутянам, умершим после демобилизации. Кн. 4. Якутск. 1995. С. 10.
    Тамтора Парасон,
    Койданава.