среда, 27 мая 2015 г.

Марусь Аншлюс. Матэматычны Брак. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Алена Міхайлаўна Брак – нар. у 1947 г. у в. Петрашы Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР - СССР.
    Скончыла Паўладарскі пэдагагічны інстытут. Настаўнік матэматыкі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 1 імя Кочнева ў г. Нерунгры Рэспублікі Саха (Якутыя). Заслужаны настаўнік РС(Я), выдатнік народнай адукацыі.
    У навучаньні матэматыцы выкарыстоўвае эфэктыўныя мэтады: асабіста-арыентаваную тэхналёгію, прынцып арыентацыі на посьпех кожнага вучня, прынцып супрацоўніцтва, навучаньне навучэнцаў перайначваньню матэматычных задач, уяўленьне і навочна вобразнае навучаньне матэматыцы (з 11-13 гадоў), блёкавую сыстэму падачы навучальнага матэрыялу. Карпатліва працуючы з кожным вучнем, дамагалася якасных вынікаў у навучаньні. Штогод дае сэрыі адкрытых урокаў, брала ўдзел у конкурсе “60 лепшых урокаў года” (1999 г.). Шмат гадоў кіруе журы гарадзкой алімпіяды па матэматыцы, намесьнік старшыні камісіі па сьцьвярджэньні мэдальных прац, чалец гарадзкой атэстацыйнай камісіі. Па выніках 1995-1996 навучальнага году - уладальнік гранта Сораса.
    Па рэйтынгавых апытаньнях вучняў і настаўнікаў школы штогод прызнаецца адным з лепшых настаўнікаў пэдкалектыву. Шматразова выпускнікі прысвойвалі ёй званьне “Настаўнік, які ўлюбёны ў свой прадмет”.
    Літаратура:
    Бракк Елена Михайловна. // Педагогическая энциклопедия. Т. I. Якутск. 2000. С. 39.
    Марусь  Аншлюс,
    Койданава.