суббота, 30 мая 2015 г.

Майка Радасьць. Шчасьлівыя людзі. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Яўген Паўлавіч Шчасьлівы - нар. 6 сьнежня 1923 г. у Смаленскай вобласьці.
    Пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў у г. Ленінградзе адразу ў два інстытуты - тэатральны і пэдагагічны імя А. І. Герцэна.
    Пад час вайны СССР з Нямеччынай Яўгеній Паўлавіч быў сувязным партызанскага атрада, ваяваў у смаленскіх і беларускіх лясах, удзельнічаў у вызваленьні Беларусі. Ваяваў на тэрыторыі Прусіі, быў удзельнікам савецка-амэрыканскай сустрэчы на Эльбе. Там, пад Берлінам, ён скончыў вайну, расьпісаўшыся на Брадэнбурскіх варотах. Яшчэ ў студэнцкія гады Яўгеній Паўлавіч пазнаёміўся з вядомым артыстам Міхаілам Жаравым. Іхняя сустрэча адбылася зноў на фронце, пад Кёнігзбэргам. Жараў раіў Яўгену працягнуць пасьля вайны вучобу ў тэатральным інстытуце,
    Але пасьля вайны пачалася пэдагагічная дзейнасьць Яўгена Шчасьлівага. Адначасова ён завочна давучваўся ў Ленінградзкім пэдагагічным інстытуце, які скончыў у 1951 г., атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўніка гісторыі.
    У 1967 г. ён з сям’ёй пераехаў у г. Якуцк, дзе быў прызначаны дырэктарам сярэдняй школы № 10, затым узначальваў працу пэдагагічных калектываў школы-інтэрната № 28 і Табагінскай васьмігадовай школы.
    Выхаванцы школы-інтэрната з вялікай цеплынёй успамінаюць пра “жывы куток”, які быў адкрыты па ініцыятыве дырэктара. Незабыўнымі для дзяцей апынуліся паездкі ў г. Ленінград разам з дырэктарам, у горад яго юнацкасьці.
    У 1974-1986 гг., працуючы ў Табагінскай васьмігадовай школе, Е. П. Шчасьлівы стварыў краязнаўчы музэй, які дзейнічае і ў наш час. Па яго ініцыятыве быў пабудаваны двухпавярховая прыбудова школы.
    Яўген Шчасьлівы - Выдатнік асьветы РСФСР, кавалер ордэна Айчыннай вайны I ступені, узнагароджаны мэдалямі “За ўзяцьце Бэрліна”, “За ўзяцьце Кёнігзбэрга”, “За перамогу над Нямеччынай” ды інш.
    Памёр у 1998 годзе.
    Літаратура:
    Счасливый Евгений Павлович. // Педагогическая энциклопедия. Т. III. Якутск. 2005. С. 386.
    Майка Радасьць,
    Койданава.

    Ганна Ісідараўна Шчасьлівая – нар. 16 жніўня 1924 г. у вёсцы Крышычы Гомельскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).
   Яе юнацкасьць прыйшлася на гады вайны СССР з Нямеччынай, калі дзяўчына сышла ў партызаны.
    Пасьля вызваленьня Беларусі ад 1946 г. Ганна Шчасьлівая працавала ў школе і адначасова вучылася ў Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, у 1958 г. атрымала дыплём настаўніка геаграфіі сярэдняй школы.
    У 1967 г. разам з мужам яна прыехала ў г. Якуцк і працавала настаўнікам геаграфіі ў школах № 10, 13, 27, 29, ШРМ-9.
    Падчас паездак па краіне і за мяжу Ганна Ісідараўна сабрала багаты матэрыял пра шматлікія гарады і кантынэнты, пра біяграфіі вядомых дасьледнікаў і першаадкрывальнікаў. Да працы па зборы дыдактычнага матэрыялу падлучала вучняў, пашыраючы тым самым іх далягляд.
    Як клясны кіраўнік А. І. Шчаслівая ўмела натхніць школьны калектыў на карысныя справы, арганізоўвала дапамога адсталым у вучобе, дамагалася, каб яе вучні былі гатовыя працаваць у сталым жыцьці, вучыла іх пераадольваць цяжкасьці.
    Ганна Ісідараўна Шчасьлівая - Выдатнік народнай асьветы, кавалер ордэна Айчыннай войны II ступені. Узнагароджаная мэдалём “За перамогу над Нямеччынай”, шматлікімі юбілейнымі мэдалямі ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі ЯАССР і РС(Я), Упраўленьня адукацыяй г. Якуцка.
    Літаратура:
    Счасливая Анна Исидоровна. // Педагогическая энциклопедия. Т. III. Якутск. 2005. С. 386.
    Майка Радасьць,
    Койданава.