четверг, 28 мая 2015 г.

Хімка Пэдагог. Фіглоўская. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Надзея Канстанцінаўна Фіглоўская – нар. 10 верасьня 1910 г. у в. Пірэвічы Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У 1929 г. скончыла Рагачоўскі пэдагагічны тэхнікум і працавала настаўнікам двухкамплектнай школы в. Кнышэвічы Парыцкага раёну Бабруйскай акругі БССР.
    У 1933 г. паступіла на хімічны факультэт Саратаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і ў 1938 г. скончыла яго з адзнакай.
    У Алданскім раёне Якуцкай АССР жыве з 1939 г. 26 кастрычніка 1941 г. нар. дачка Шыверская Ніна Васільеўна ад выкладчыка Шыверскага Васіля Інакенцьевіча, 1902 г. н.
    Усе гады да сыходу на пэнсію працавала настаўнікам хіміі ў школе № 2 г. Алдана. Заслужаны настаўнік школы РСФСР, заслужаны настаўнік Якуцкай АССР, выдатнік народнай асьветы.
    На ўроках надавала вялікае значэньне якасьці засваеньня навучэнцамі курсу хіміі, разьвіцьцю творчых здольнасьцяў, навыкаў самастойнай працы, уменьню тэарэтычныя веды ўжываць на практыку, у паўсядзённым жыцьці. У яе хімічным кабінэце былі сабраныя багатая мэтадычная літаратура, тэхнічныя сродкі навучаньня, дыдактычныя матэрыялы. Заўсёды вяла вялікую грамадзкую дзейнасьць, была чальцом райкама зьвязу настаўнікаў, народным засядацелем раённага суду, чытала лекцыі перад насельніцтвам.
    Надзея Канстанцінаўна Фіглоўская памерла 17 траўня 2000 г. у Іркуцку, дзе жыла пасьля сыходу на пэнсію па вул. Байкальская 211-39.
    Літаратура:
    Фигловская Надежда Константиновна. // Педагогическая энциклопедия. Т. IIІ. Якутск. 2005. С. 365.
    Хімка Пэдагог,
    Койданава.