вторник, 26 мая 2015 г.

Зэўс Крайка. Спартовец Аўтушка. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Тамара Іванаўна Аўтушка – нар. у в. Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласьці БССР – СССР.
    Пасьля заканчэньня 10 клясаў ў Віцебску паехала ў Якуцк, да сваяка па маці Міхаіла Сьцяпанавіча Зямчонка, які працаваў бартавым мэханікам ў якуцкім авіяатрадзе. Ён уладкаваў яе на працу на пошту ў авіямястэчку Якуцка і Тамара пачала наведваць дзіцяча-спартыўную школу па вул. Дзяржынскага.
    Неўзабаве яе, як выдатнага спартоўца па лёкай атлетыцы, прынялі у службу бортправаднікоў і яна пачала працаваць сьцюардэсай ды бегаць і скакаць за авіятараў Якутыі.
    Яна шматразовая чэмпіёнка спартакіядаў ЯУГА, двухразовая чэмпіёнка Якуцкай АССР.


    Тамара была прызначаная на пасаду старшага інструктара па вучэбна-мэтадычнай ды выхаваўчай працы, у 1984 г. прызначаная на пасаду інструктара палітычнага аддзела ЯУГА. У 1985 г. скончыла завочна Кіеўскі інстытут інжынэраў грамадзянскай авіяцыі па спэцыяльнасьці “эканоміка і арганізацыя паветранага транспарту”.
    У 1991 г. пераехала ў Зеленаград Маскоўскай вобласьці і працавала начальнікам аддзела ў падатковай службе.
    У 2013 г. выйшла на пэнсію. Узнагароджаная мэдалём “За працоўную адзнаку” ды “Вэтэран працы”.
    Літаратура:
    Тамара Ивановна Автушко. // Васильев М. Е.  Королевы неба Якутии. События и люди. Якутск 2014. С. 138-141.
    Зэўс Крайка,
    Койданава.