суббота, 23 мая 2015 г.

Мосік Шпала. Чачэрка Булкіна. Койданава. "Кальвіна". 2015.


                                                           ЧАЧЭРКА  БУЛКІНА
    Тамара Булкіна – нар. у раённым цэнтры Чачэрск Гомельскай вобласьці БССР.
    Пасьля заканчэньня Чачэрскай сярэдняй школы паступіла ў фінансава-эканамічны тэхнікум, затым у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках Магілёўскай вобласьці.
    У 1976 г. у складзе студэнцкага будаўнічага атраду пабывала на Далёкім Усходзе СССР, адкуль заехала да сваякоў у Якуцк, дзе яе уладкавалі бортправадніцай у Якуцкі авіяатрад, дзе яна ўжо ў 1978 г. зрабілася “Ударнікам камуністычнай працы”. Была камсамольскім актывістам.
    Аформіўшы пераводам вучобу ў Якуцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Тамара Булкіна (Краснаярава) яго скончыла па спэцыяльнасьці “выкладчык геаграфіі”, а затым Санкт-Пецярбурскую акадэмію Грамадзянскай авіяцыі па спэцыяльнасьці “юрыспрудэнцыя” ды здала кандыдацкі мінімум.
    Узнагароджаная знакам “Вэтэран авіяцыі Якутыі” ды мэдалём “Вэтэран працы”.