суббота, 16 мая 2015 г.

Алесь Вульлянаў. Самагубца Цітусь. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Цітусь Пашкоўскі /Tytus Рaszkowski; Тит Ильич Пашковский/– нар 3 студзеня 1860 /1857/ г. у маёнтку Лігішкі  Вількамірскага павету Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у шляхецкай сям’і.
    Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, затым у клясычнай гімназіі ў Вільні, дзе падпаў пад уплыў партыі “Народная Воля”. У 1880 г. вытрымаў экзамэн на аптэкарскага вучня пры Віленскай /Менскай/ гімназіі.
    У лютым 1880 г. зьехаў у Варшаву, дзе працаваў стрэлачнікам на станцыі. Верагодна, яшчэ ў Варшаве ён уступіў у кантакты з партыяй “Пралетарыят”, бо пасьля вяртаньня ў Вільню ў кастрычніку 1883 г. ўдзельнічаў у прапагандысцкай дзейнасьці мясцовай суполкі гэтай партыі.
    23 сакавіка  1884 г. Пашкоўскі быў арыштаваны і паўгода знаходзіўся ў прафіляктычным зьняволеньні а затым 2 гады пад грамадзкім наглядам паліцыі. Не маючы ані сродкаў, ані магчымасьці далейшай адукацыі пачаў практыкаваць у розных віленскіх аптэках. Ад 1885 г. быў жанаты на Гелене Валентыновіч.
    У пачатку 1887 г. Браніслаў Пілсудскі пазнаёміў Пашкоўскага з прадстаўніком фракцыі тэрарыстычнай арганізацыі “Народная Воля” Міхаілам Канчэрам, які прыбыў у Вільню.
     Ад 1886 г. Пашкоўскі, уладальнік камісійнага склада аптэчных матэрыялаў, абавязаўся паставіць тэрарыстам хімічныя сродкі для вырабу выбуховага рэчыва да заплянаванага на 1 (13) сакавіка 1887 г. замаху на цара Аляксандра III. Але змова была выкрытая яшчэ да вызначанага тэрміну і змоўшчыкаў арыштавалі ў Санкт-Пецярбургу на чале з А. І. Ульяновым, старэйшым братам У. І. Леніна.
    22 сакавіка 1887 г. Пашкоўскі, выдадзены Kaнчэрам, быў арыштаваны на кватэры ў Браніслава Пілсудскага. Быў арыштаваны таксама ягоны брат Рамуальд Пашкоўскі, які пражываў у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні, і Юзаф Пілсудскі.
    Цітуся даставілі праз некалькі дзён пад узмоцненым канвоем у Пецярбург, дзе ён разам з іншымі ўдзельнікамі змовы, быў асуджаны 27 IV – 1 V 1887 г. спэцыяльнай Камісіяй Кіруючага Сэнату, хаця ён факт пастаўкі хімічных сродкаў апраўдваў жаданьнем прыбытку, на сьмерць. Але ў выніку асабістага прашэньня да цара, атрымаў зьмякчэньне прысуду, да 10 гадоў катаргі.
    У Карыйскую турму прыбыў у 1888 г. і прымаў удзел ва ўсіх пратэстах і галадовак катаржан. У пэрыяд г. зв. “Карыйскай трагедыі” 1889 г. у ліку 16 зьняволеных прыняў атруту, ў знак пратэсту супраць прымяненьня цялесных пакараньняў у дачыненьні да палітычных зьняволеных, але застаўся жывы.
    Пасьля ліквідацыі ў сувязі з гэтым карыйскіх турмаў у верасьні 1890 г. Пашкоўскі выйшаў у вольную каманду. Да яго прыяжджала жонка, але ў 1892 г. вярнулася Эўрапейскую Расею. У 1893 г. Пашкоўскі быў адпраўлены не пасяленьне ў Якуцкую вобласьць.
    12 сакавіка 1894 [1895] г., праз тры з паловай месяцы свайго знаходжаньня ў Якуцкай вобласьці, Цітусь Пашкоўскі застрэліўся ў Якуцку.
    Але існуе таксама вэрсія, згодна з якой самагубства Пашкоўскага было сфальсыфікаванае дзеля таго каб зьбегчы з Якуцка. Ён выдаючы сябе за Мікалая, сына праваслаўнага сьвятара, жыў потым у Кіеве і супрацоўнічаў з РСДРП, ўдзельнічаў у Кастрычніцкім перавароце і Грамадзянскай вайне ў Кіеве і Гомелі, а памер нібыта ў красавіку 1922 г. ў Кіеве. /List Julii T. Paszkowskiej z Kijowa z 25 VIII 1977 // Mater. Red. Słown. Biogr. Działaczy Pol. Ruchu Robotniczego./ Але паколькі Фелікс Кон, які асабіста ведаў Пашкоўскага, у апублікаваных ужо пасьля рэвалюцыі ўспамінах не абвяргаў паведамленьняў пра самагубства Цітуся, дасьледчыкі вырашылі, што гэтая інфармацыя недакладная.
    Літаратура:
    Осмоловский Г.  Карийцы (материалы для статистики русского революционного движения. // Минувшие годы. № 7. СПб. 1908. С. 142, 155.
    Kon F.  W katordze na Karze. Ze wspomnień „Proletariatczyka”. Kraków. 1908. S. 75.
    Kulczycki L.  Rewolucja rosyjska. Cz. 2. Lwów. 1911. S. 534–538.
    М. А. К. [Кротов]  О политической ссылке в Якутской области. // Красная Якутия. № 3. Якутск. 1923. С. 57./
    Александр Ильич Ульянов и дело 1 марта 1887. Москва-Ленинград. 1927.
    Жуковский-Жук И.  Мартиролог Нерчинской каторги. // Кара и другие тюрьмы Нерчинской каторги. Сборник воспоминаний, документов и материалов. Москва. 1927. С. 265.
    Życie i praca Marii Paszkowskiej. Księga Pamiątkowa. Warszawa. 1929. S. 52, 68.
    Pobóg-Malinowski W.  Niedoszły zamach 13 marca 1887 roku i udział w nim Polaków. // Niepodległość. T. 10. Warszawa. 1934. S. 21-35.
    Капланас И. “Эпизод в городе Вильно”. // Коммунист. № 8. Вильнюс. 1966. С. 58-59.
    Pacholczykowa A.  Рaszkowski Tytus. // Polski słownik biograficzny. // T. XXV. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1980. S. 308.
    Барковский А.  Соратник Ульянова застрелился в Якутске. // Якутск вечерний. Якутск. 17 мая 2002.
    Алесь Вульлянаў,
    Койданава.