четверг, 14 мая 2015 г.

Дармідонта Стучэня. Шпіён Фэлікс Сяўрук. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Фелікс Аляксандравіч Севрук – нар. ў 1912 г. у в. Альхоўка Ігуменскага вуезда Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, у каталіцкай сям’і, маці Альберта Умецкая.
     Пражываў у Стары Жабіхаў Бярэзінскага раёну Мінскай вобласьці БССР, меў пачатковую адукацыю і працаваў у калгасе імя Будзённага.
    15 ліпеня 1938 г. арыштаваны. Камісіяй НКУС СССР і Пракурора СССР ад 3 лістапада 1938 г. па абвінавачваньню па артыкулам 64, 68, 76 УК БССР, як чалец “шпіёнска-тэрарыстычнай групоўкі Польская ваенная арганізацыя” ды зьбіраньне шпіёнскіх зьвестак прыгавораны да 10 гадоў ППЛ і накіраваны ў “Севвостлаг НКВД” у магаданскі перасыльны пункт, затым у Берелёх Сусуманского раёна і пазьней у Аймяконскі раён ЯАССР, дзе выйшаў у лістападзе 1948 г. на “вольнае пасяленьне” у Балаганнах.
    Гэта быў сельскагаспадарчы лягер, дзе працавалі у асноўным жанчыны. Мелася буйная агародніцкая гаспадарка і малочнатаварная фэрма, якая давала да 1 тоны малака штодня. Прадукцыю перавозілі на звычайнай драўлянай вёсельнай лодцы праз раку Нэра для адпраўкі ў раённы цэнтар Вусьць-Нэру.. Там жа Фелікс Аляксандравіч пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Кацярынай Сяргееўнай. Узімку ён разам з іншымі вольнымі пасяленцамі нарыхтоўваў дровы на лесапавале, улетку працаваў у будаўнічым цэху.
     29 студзеня 1957 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам БВА (нумар справы КДБ РБ – 9969 –с.)
    Фота з архіву Н. Ф. Ермаковай.
    Літаратура:
    Шильке О.  Судьба человека. // Северная Заря. Усть-Нера. 29 октября 2013.
    Дармідонта Стучэня.