четверг, 14 мая 2015 г.

Марцін Куста. Лётчык Кухта. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Пётра Апалонавіч Кухта /Кухто/ нар. 19 сакавіка 1914 г. у в. Карпілаўка Бабруйскага вуезда Менскай губэрні, у сям’і лесьніка (бацька беларус, маці латышка).
    У 1930 г. скончыў сямігодку і паступіў ў Полацкі лясны тэхнікум, па заканчэньні якога працаваў тэхнікам па мэханізацыі лясной гаспадаркі ў Бярэзінскім леспрамгасе.
    У 1936-1938 гг. служыў у арміі стралком-радыстам. У 1938 г. паступіў на курсы, па заканчэньні якіх быў накіраваны бортрадыстам у Якуцкую авіягрупу.
    У 1942 г. знаходзіўся ў 1-ай Чырванасьцяжнай авіяэскадрыльлі, якая пераганяла па лэнд-лізу самалёты з ЗША па трасе Уэлькаль (Аляска) — Якуцк — Краснаярск.
    У 1944 г. накіраваны ў Іркуцк на вучобу. У 1945 г. у якасьці другога пілёта лятаў на самалёце С-47 па трасе Уэлькаль - Краснаярск, Бэрлін - Вена, Пхеньян - Пэкін - Масква.
    У канцы 1945 г. пераведзены ў Якуцк, дзе першым пілётам лятаў на ПО-2. Пазней працаваў камандзірам Батагайскага авіяатрада.
    У 1974 г. пайшоў на пэнсію з пасады камандзіра Віксінскай авіяэскадрыльлі.
    Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сьцяга і шматлікімі мэдалямі. У п. Маган і Ціксі цэнтральныя вуліцы названы ягоным імем, а Якуцкае кніжнае выдавецтва ў 1991 г. выпусьціла аб ім кніжку В. Нерчу “Рассказы о Кухто”.
    Памёр 17 лістапада 1975 года ў Барнавуле, сталіцы Алтайскага краю Расейскай фэдэрацыі.
    Літаратура:
    Нерчу В. А.  Рассказы о Кухто. Якутск. 1990 [1991]. 160 с.
    Баркоўскі А.  Кухто Пётр. //  Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў Памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 207.
    Баркоўскі А.  Кухто Пётр Апалонавич. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 284.
    Марцін Куста,
    Койданава.