среда, 29 апреля 2015 г.

Люцына Гіжышка. Багдановіч. Койданава. "Кальвіна". 2015.




     Караль Янавіч /Іванавіч/ Багдановіч  - нар. 29 лістапада 1864 г. ва вуездным месьце Люцын Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, у каталіцкай сям’і павятовага судзьдзі.
    У 1874-1881 гг. Караль вучыўся ў вайсковай гімназіі ў Ніжнім Ноўгарадзе, у 1866 г. скончыў Горны інстытут у Санкт-Пецярбургу і працаваў у Горным дэпартамэнце. У 1886-1888 гг. займаўся дасьледаваньнямі ў Забайкальскім краі ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі.
    У 1889-1891 гг. прымаў удзел у дасьледаваньнях геалягічнай будовы горных хрыбтоў Паміру, Тыбэту ды Цянь-Шаню.
    У самым пачатку пабудовы Сібірскай чыгуначнай магістралі ў 1892-1894 гг. Багдановіч прыняў удзел у геалягічным вывучэньні мясцовасьці ўздоўж трасы, спачатку па дасьледаваньні ваданоснасьці Ішымскага стэпу, а затым у якасьці начальніка Сярэднесыбірскай партыі, якая вывучала тэрыторыю ад р. Об да Байкалу.
    У 1896-1900 гг. Багдановіч дасьледаваў ўзьбярэжжа Ахоцкага мора, Камчатку, Аляску, Чукотку - узначаліўшы Ахоцка-Камчацкую экспэдыцыю 1895-1898 гг., падрыхтаваную Міністэрствам земляробства і дзяржаўных маёмасьцяў. Ён прайшоў ад Мікалаеўска-на-Амуры да порту Аян, абсьледаваў хрыбты ўздоўж берагу Ахоцкага мору ды хрыбет Джугджур. З порту Аян Багдановіч пераправіўся са сваёй экспэдыцыяй на Камчатку, дзе прычыніўся да вывучэньня вульканаў.
    На зваротным шляху з Камчаткі ва Ўладзівасток Багдановіч наведаў р. Анадыр, а з Уладзівастоку адразу паехаў у Порт-Артур, у Маньчжурыю, бо атрымаў прадпісаньне азнаёміцца з залатаноснасьцю Ляадунскай паўвыспы.



    У 1901-1917 гг. Багдановіч служыць у Геалягічным камітэце. ад 1914 г. ён ягоны дырэктар, адначасова ў 1902-1919 гг. прафэсар Горнага інстытуту.
    У 1919 г. Багдановіч, ня прыняўшы бальшавіцкі пераварот, пераехаў у Польшчу. Ад 1921 г. ён прафэсар у Кракаўскай горнай акадэміі. У час працы ў Кракаўскай горнай акадэміі вёў геалягічныя дасьледаваньні ў Гішпаніі, Пранцыі, ЗША, Паўночнай Афрыцы. Ад 1938 г. К. Багдановіч узначальваў Дзяржаўны геалягічны інстытут у Варшаве.
    Памёр Караль Багдановіч 5 чэрвеня 1947 г. у Варшаве.
    Ягоным імем названы пасёлак у Сьвярдлоўскай вобласьці, вулькан на Курыльскай высьпе Парамушыр ды мыс на поўдні выспы Сахалін.
    Творы:
    К геологии средней Азии. Описание некоторых осадочных образований Закаспийского края и части северной Персии. // Записки Минералогического Общества. Т. XXVI. 1889.
    Геологические исследования в Восточном Туркестане. // Труды Тибетской экспедиции 1889-90 под начальством М. В. Певцова. Ч. II. 1892.
    Из путешествия по центральной Азии. // Горный Журнал. № 4-5. 1892. С. 84-157.
    Северо-Западный Тибет, Куэнь-Лунь и Кашгария. // Известия Географического Общества. Т. XXVII. 1892. С. 480-504.
    О географических результатах работ в Акмолинской области и Енисейской губернии горной экспедиции Министерства государственных имуществ: Извлеч. из доклада, чит. в собрании Имп. Рус. геогр. о-ва 10 марта 1893 // Известия ИРГО. 1893. Т. 29. СПб. 1893. С. 142–150.
    Ишимская степь между Петропавловском и Омском в отношении ее водоносности. СПб., 1893. 15 с.
    Геологические исследования, произведенные в Сибири в 1892 горным инженером К. Богдановичем и П. Яворовским: Предварительный отчет. // Горный журнал. Ч. 1. Кн. 2. С. 229–265. Ч. 2. Кн. 5–6. С. 272–297. 1893.
    Предварительный гидрогеологический отчет исследования, проведенного в 1893 по линии Западно-Сибирской ж. д. // Горный журнал. 1894.
    Геологические исследования вдоль Сибирской железной дороги в 1893. Средне-Сибирская горная партия. Предварительный отчет. // Горный журнал. Ч. 3. № 9. С. 337–382; Ч. 4. № 10. С. 72–108, 1894.
    О геологических исследованиях в 1893 вдоль Средне-Сибирской ж. д. Краткие извлечения из отчетов сибирских горных партий. // Известия Геологического комитета. Т. 13. № 8–9. 1894. С. 229–256.
    Материалы по геологии и полезным ископаемым Иркутской губернии. // Горный журнал. Ч. 4. № 10. С. 15–106, № 11. С. 199–290; № 12. С. 357–454. 1895.
    Геологические исследования и разведочные работы по линии Сибирской ж. д. Вып. 2. 1896. С. 294.
    Очерк деятельности Охотско-Камчатской горной экспедиции 1895-98. // Известия Географического Общества. Т. XXXV. Вып. VI. 1899.
    Геологическое описание Квантунской области и её месторождения золота. // Материалы по геологии России. Т. XX, 1900. С. 237.
    Два пересечения Главного Кавказского хребта. // Труды Геологич. Комитета. Т. XIX. 1902. С. 209.
    Літаратура:
    Bohdanowicz Karol. // Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratory, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 35-36./
Резанов И. А.  По горам и пустыням Азии. Путешествия К. И. Богдановича. Москва. 1976.
    Богданович Карл Иванович // Шелохаев В. Энциклопедия Русской эмиграции. 1997.
    Богданович Карл Иванович. // Горная энциклопедия. Т. 1. Москва. 1984. С. 251.
    Ермоленко В. А.  Горные инженеры Беларуси – питомцы Санкт-Петербургского горного института. Минск. 1998. С. 7–14.  

    Багдановіч Карл (1864-1947). // Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом – атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. С. 32.
    Богданович Карл Иванович. // Биографический словарь. 2001.
    Ярмоленка В. А.  Багдановіч Карл Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн.1. Мінск. 2004. С. 340-341.
    Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 211-218.

    Ягоны брат Ангел Іванавіч Багдановіч (2 (14) кастрычніка 1860, Гарадок, Віцебская губэрня, Расійская імпэрыя — 24 сакавіка (6 красавіка) 1907, Пецярбург) — вядомы расійскі публіцыст ды крытык.
    Люцына Гіжышка,
    Койданава.