воскресенье, 12 апреля 2015 г.

Болік Лугстрэм. Геалягічка Рабіновіч. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Фаіна Кліменцьеўна /Клементьевна/ Рабіновіч – нар. у 1901 /1903/ г. у м. Папеляны /Папіле/ Шавельскага вуезду Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі [часам сьцьвярджаюць, мабыць па сугуччы, што яна нарадзіўся ў м. Папельня Сквірскага вуезду Кіеўскай губэрні].
    Пасьля заканчэньня ў 1917 г. гімназіі працавала канторшчыцай, затым рахункаводам. У 1920-1927 гг. вучылася ў Маскоўскай горнай акадэміі, пасьля заканчэньня якой 3 гады была начальнікам партыі ў Ленінградзкім геолягавыведным інстытуце каляровых мэталяў.
    Удзельніца Другой Калымскай экспэдыцыі 1930 г. Кіравала Гербінскай (1931) і Мылгінскай (1934) геолягапошукавымі партыямі. У 1935 г. была узнагароджаная Ганаровай граматай ЦВК СССР. Была галоўным геолягам Амалонскай экспэдыцыі 1936-1937 гг.. Неаднаразова ўзнагароджвалася Дыплёмам першаадкрывальніка СНК СССР. Яе ініцыяламі названа рэчка Эфка, правы даплыў р. Дэбін. Неаднаразова бывала на тэрыторыі Якуцкай АССР.

    Арыштаваная ў 1938 г. па абвінавачваньню ў шкодніцтве разам з мужам, Сяргеем Уладзіміравічам Новікавым з якім пабралася шлюбам на Калыме, ва Аратукане па дарозе ў Магадан. Некалькі месяцаў правяла пад сьледзтвам. Вызваленая пасьля сьмерці свайго паўгадавога сына, які загінуў без матчынага малака. Пасьля таго, як быў вызвалены муж, ім абодвум дазволілі зьехаць у Ленінград.
    Працавала ва Ўсерасійскім навукова-дасьледчым геалягічным інстытуце імя А. П. Карпінскага. Пражывала па вул. Каляева, д. 3, кв. 23. Пасьля пачатку вайны з Вэрмахтам спрабавала выбрацца з гораду, страціла другога дзіця, памерла ў ліпені 1942 г. у блякадным Ленінградзе, месца пахаваньня: невядома. Яе муж загінуў на фронце.
    Працы:
    Верхнемеловые и третичные отложения Охотско-Колымского края. // Гострест Дальстрой. Материалы по изучению Охотско-Колымского края. Серия 1. Геология и геоморфология. Вып. 7. Москва – Ленинград. 1936. 68 с.
    Літаратура:
    Колтолвской Г. // Магаданская правда. Магадан. 7 марта 1965.
    Рабинович Фаина Клементьевна. // Хрюкова Г. М.  Геологи Колымы и Чукотки. Биобиблиографический справочник «Помни их имена». Вып. 2. Магадан. 1969. С. 65-66.
    Болік Лугстрэм,
    Койданава.