понедельник, 20 апреля 2015 г.

Вера Акунь. Мэханік Карасевіч. Койданава. 2014.

                                                         МЭХАНІК  КАРАСЕВІЧ
    Уладзімер Вікенцьевіч Карасевіч – нар. 13 красавіка 1896 г. у в. Такома Новавольскай воласьці Сакольскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, “беларус, родная мова руская”, прыхадзкая школа, мэханік гаража паветраных ліній м. Якуцк.
                                                                  Аўтабіяграфія
    Нарадзіўся ў 1896 году 13-го красавіка ў Гарадзенскай губэрні Сакольскага павета Новавольскай воласьці сяла Такома, селянін, пражыў ў сялянстве па 1914 г. Падчас імпэрыялістычнай вайны было эвакуіравана насельніцтва ад ваенных дзеяньняў і я выехаў у Сыбір у места Іркуцк да брата, які працаваў на чыгунцы працоўным Дэпо Інакенцьеўская і дзе і я паступіў вучнем у дэпо ў 1915 годзе. Прапрацаваў там па 1917 год і быў узяты на ваенную службу іркуцкім ваенкаматам і быў адпраўлены ў трактарную аўтамабільную школу ў Ленінград, прабыў у школе па 1918 год і быў адкамандзіраваны ў ВСНГ у горад Саратаў на працу на трактарах, прапрацаваў па 1919 год і адтуль быў адпраўлены ў Чырвоную Армію ў горад Астрахань, дзе рэфармавалася 39 кавалерыйская кубанская дывізія, ў аўтамабільную роту. І дзе праслужыўшы ў Чырвонай Арміі па 1921 год і адкуль быў адкамандзіраваны ў горад Таганрог на руска-балтыйскі завод. І дзе прапрацаваў па 1922 год. І адкуль быў дэмабілізаваны з Працоўнага Войска і паступіў на Паўднёва-Ўсходнюю чыгунку ў дэпо Каменяломня матарыстам і дзе прапрацаваў па 1924 год. І адкуль выехаў назад ў Іркуцк і паступіў на ранейшую працу дзе працаваў вучнем Дэпо Інакенцьеўская Сыб. чыг. і дзе прапрацаваў па 1929 год і адкуль перайшоў у грамадзянскі паветраны флёт і дзе па гэты час працую.
    У 1930 году быў прыняты ў УКП(б) у Іркуцку, у чыслах 18-го красавіка ячэйкай быў правераны і ў чыслах 20 красавіка агульным сходам зацьверджаны. І перададзена справа ў Райкам на зацьвярджэньне і там апавешчана была. 23-го красавіка 1930 гада я выехаў з Іркуцка ў Якуцк. І не атрымаўшы нічога на рукі бо сакратар ячэйкі ўзяў усё назад, у тым што ён вышле мне па месцы маёй службы. І дагэтуль нічога не вядома. Пісаў ліст, але адказу не атрымліваў. Прасіў асабіста начальніка паветраных ліній азнаёміцца пра маю партыйнасьць, але і адтуль няма адказу.
    11 студзеня 1931 гаду”. /подпіс/
    Літаратура:
    НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 4. Оп. 8. Д. 914. Л. 2-3.
    Вера Акунь,
    Койданава.