понедельник, 2 марта 2015 г.

Лаша Чурапча. Палітэхнік. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Ільля Ёхелевіч Касталянец /Костолянец/ – сын купца.
    Вучыўся ў Рыскім палітэхнічным інстытуце.
    Пасьля 8 месяцаў зьняволеньня ў турме па высачэйшаму загаду 27 ліпеня 1903 г., за прыналежнасьць да “Рыскай арганізацыі усеагульнага габрэйскага Саюзу ў Літве, Польшчы і Расеі” быў сасланы ва Ўсходнюю Сыбір на 5 гадоў. Меў 22 гады.
    Прызначаны ў с. Чурапча Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    Вясной 1904 г. прымаў удзел у г. зв. Раманаўскім узброеным пратэсьце ў Якуцку.
    Літаратура:
     Теплов П. История якутского протеста. (Дело «Романовцев»). СПб. 1906. С. 460
    Лаша Чурапча,
    Койданава.