суббота, 7 марта 2015 г.

Сахвея Трактар-Стахан. Ніжагародка. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Алена Юр’еўна Бяляева [Елена Юрьевна Беляева] – яе продкі Карзуны, з Гомельшчыны, “якія, ратуючыся ад голаду 20-х гадоў, выехалі ў Якутыю”.
    Як пішуць СМІ Беларусі ў Алены “дзьве дачкі Насьці — адна дарослая, другая прыёмная, маленькая. Каб паказаць сыну і дачцэ Якутыю, дзе нарадзілася, напісала кнігу, на ганарар паехалі, там неспадзявана ўбачыла паўтарагадовую хворую дзяўчынку, якая ўжо прайшла некалькі дзетдамоў і літаральна даходзіла, дамовілася па тэлефоне аб уладкаваньні яе ў ніжагародзкі дзетдом, а пакуль прывезла на цягніку, так да яе прывязалася, што ўрэшце ўдачарыла...
    Працуе Алена  галоўным рэдактарам абласной газэты «Земля нижегородская”, якая выдаецца са студзеня 1991 года саветам аграрнікаў.
    Алене надзвычай падабаюцца афіцыйная палітыка Беларусі ды аграмястэчкі і яна марыць езьдзіць у Беларусь за вопытам.
    Літаратура:
    Наркевіч У.  “Беларус” – лепшы трактар у Расіі». // Звязда. Мінск. 5 лістапада 2005.
    Сахвея Трактар–Стахан,
    Койданава.