суббота, 7 марта 2015 г.

Сабіра Юнэска. Ярмоленка. Койданава. "Кальвіна". 2015.




     Валерый Аляксандравіч Ярмоленка /Ермоленко/ - нар. 31 кастрычніка 1940 г. у с. Сяміазёрнае Кустанайской вобласьці Казахскай ССР (СССР).
    Скончыў маркшэйдэрскі (1962) ды інжынэрна-эканамічны (1965) факультэты Ленінградзкага горнага інстытуту.
    Ад 1969 г. у Інстытуце геалягічных навук МГ СССР (Менск), кандыдат тэхнічных навук (1973), ад 1974 г. у Беларускім філіяле Ўсесаюзнага НДІ галюргіі, ад 1976 г. у БНТУ, ад 1990 г. у БДУ, доктар геаграфічных навук (1994), акадэмік Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў (1996), прадстаўнік Беларусі ў INHIGEO (Лісабон, Партугалія) – усясьветнай камісіі па гісторыі навукі, з 1999 г. на пэнсіі. Узнагароджаны ордэнам “Дружбы народаў”.
    Аўтар больш 250 навуковых прац і шэрагу навукова-папулярных нарысах, дзе навыдумляў зьвестак пра знаходжаньне беларусаў у Якутыі.
    Творы:
    За даглядам Айкумены. Іван Чэрскі. Мінск. 1995.
    Иван Дементьевич Черский (150 лет со дня рождения). Библиографический указатель. Минск. 1995.
    Горные инженеры Беларуси – питомцы Санкт-Петербургского горного института. Минск. 1998.
    Белорусы и Русский Север. Минск. 2009.
   Асы-белорусы. Минск. 2014.
    Літаратура:
    Галай І. Ярмоленка – жыццёвы і творчы шлях: (да 60-годдзя з дня нараджэння) // Геаграфiя. 2001. № 1.
    Ярмоленка Валерый Аляксандравіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 305.
    Ярмоленка Валерый Аляксандравіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. I. Мінск. 2004. С. 301.
    Сабіра Юнэска,
     Койданава.