среда, 4 марта 2015 г.

Майка Зора. Гарбатнік. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Салямон Сімановіч Зараховіч – з габрэйскіх мяшчанаў Чарнігаўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Скончыў 2-х клясную нямецкую школу. Працаваў упакоўшчыкам гарбаты.
    Вёў прапаганду ды распаўсюджваньне сярод фабрычных рабочых Яраслаўля нелегальных сачыненьняў. Пасьля арышту адседзеў 2 года ў турме.
    Па высачэйшаму загаду 22 жніўня 1903 г. сасланы ва Ўсходнюю Сыбір на 5 гадоў. Меў 25 гадоў ад нараджэньня.
 15 студзеня 1904 г. дастаўлены ў Якуцк і прызначаны ў Адунінскі насьлег Заходне-Кангаласкага улуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    Вясной 1904 г. прымаў удзел у г. зв. Раманаўскім узброеным пратэсьце ў Якуцку.
    Літаратура:
     Теплов П. История якутского протеста. (Дело «Романовцев»). СПб. 1906. С. 459.
    Майка  Зора,
    Койданава.