вторник, 10 марта 2015 г.

Арсэн Авакаў. Генэрал-губэрнатар Суліма. Койданава. Кальвіна. 2015.


    Мікалай Сямёнавіч Суліма – нар. 13 студзеня 1777 г. у сям’і вайскоўца Расійскай імпэрыі.
    Ад 1791 г. аддадзены ў сухапутны кадэцкі шляхоцкі корпус, але праз год быў запісаны ў Сямёнаўскі полк, затым служыў у Нашэбурскім і Маскоўскім мушкецёрскім палках. Удзельнік некалькіх ваенных кампаній. Быў цяжкі паранены і ўзяты ў палон пад Аўстэрліцам. Удзельнік войны 1812 г. з пранцузамі. За мужнасьць пад Смаленскам ды Барадзінам полі атрымаў чын генэрал-маёра. Ад 1817 г. знаходзіўся ў нядоўгачасовай адстаўцы, але неўзабаве ізноў вярнуўся на службу. Камандаваў брыгадай, затым дывізіяй. У 1827 г. атрымаў чын генэрал-лейтэнанта.
    Пасьля ўдзелу ў задушэньні лістападаўскага паўстаньня ў 1832 г. на землях былой Рэчы Паспалітай прызначаны старшынём Варшаўскага вярхоўнага крымінальнага суда, а праз год адпраўлены на службу ў Іркуцк генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры, куды тэрытарыяльна ўваходзіла Якуцкая вобласьць.
    Ад сакавіка 1834 г. па 1836 г. выконваў абавязкі камандзіра асобнага Сыбірскага корпусу і генэрал-губэрнатара Заходняй Сыбіры. Ад 1836 г. чалец Ваеннага савету, а з 1837 г. чалец Рады дзяржаўнага кантролю.
    Быў узнагароджаны ордэнамі Сьвятога Аляксандра Неўскага з дыямэнтамі, Сьвятой Ганны 1-й ступені з дыямэнтамі, Сьвятога Георгія 3-го клясу, Сьвятога Уладзімера 2-й ступені, прускім ордэнам Чырвонага Арла 2-й ступені, а таксама знакам адрозьненьня “За ваенную адвагу” 2-й ступені ды залатой шпагай “за адвагу” з дыямэнтамі.
    Памёр 21 кастрычніка 1840 г. у Санкт-Пецярбурзе і пахаваны ў Сергіеўскай пустэльні.
    Літаратура:
    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2000. С. 152.
    Арсэн Авакаў,
    Койданава.