понедельник, 2 марта 2015 г.

Ядзя Раінчык. Фэльчарка. Койданава. "Кальвна". 2015.

    Рэвека Майсееўна Рубінчык /Рубинчик/ - з мяшчанаў губэрнскага м. Магілёў Расейскай імпэрыі.
    Скончыла гімназію, фэльчарка-акушэрка.
    Да прысуду правяла ў турме 7 месяцаў.
    Па высачэйшаму загаду 19 лютага 1903 г., за прыналежнасьць да Санкт-Пецярбурскага аддзелу арганізацыя “Іскра” ды ўвоз на тэрыторыю Расейскай імпэрыі транспорту замежных рэвалюцыйных выданьняў, саслана ва Ўсходнюю Сыбір на 5 гадоў. Мела 25 гадоў.
    Была прызначана ў с. Чурапчу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    Вясной 1904 г. прымала ўдзел у г. зв. Раманаўскім узброеным пратэсьце ў Якуцку.
    Літаратура:
     Теплов П. История якутского протеста. (Дело «Романовцев»). СПб. 1906. С. 465
    Ядзя Раінчык,
    Койданава.