воскресенье, 1 марта 2015 г.

Арыэль Муха. Мастак. Койданава. "Кальвіна". 2015.


   Аляксандар Ёселевіч /Осипович/ Ізраільсан /Израильсон/ - мешчанін губэрнскага м. Мітава Курляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Скончыў акадэмію мастацтваў ў Брусэлі (Бэльгія). Арыштаваны ў Расейскай імпэрыі за складаньне і распаўсюджваньне антыўрадавых праклямацый, якія выпускаліся ад імя падпольных гурткоў. Да прысуду адседзеў 8 месяцаў у турме.
    Па высачэйшаму загаду 11 чэрвеня 1903 г. сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Меў 38 гадоў ад нараджэньня.
    Першапачаткова быў прызначаны ў Іркуцкую губэрню, але за супраціў паліцэйскім чынам пераназначаны ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў Якуцк 7 студзеня 1904 г. і быў прызначаны ў Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Вясной 1904 г. прымаў удзел у г. зв. Раманаўскім узброеным пратэсьце ў Якуцку.
    Літаратура:
     Теплов П. История якутского протеста. (Дело «Романовцев»). СПб. 1906. С. 459.
    Арыэль Муха,
    Койданава.