воскресенье, 1 марта 2015 г.

Цніта Майнтка-Станік. Дзявочы кравец. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Гірш Шлёмавіч Альдштэйн /Ольдштейн/ - вучыўся ў хедэры, дзявочы кравец.
    За прыналежнасьць да злачыннай супольнасьці “Усеагульны габрэйскі саюз ў Расеі ды Польшчы”, прычым у сваёй кватэры праводзіў патаемныя сходкі, па высачэйшаму загаду 19 сакавіка 1903 г. (да прысуду правёў 20 месяцаў у турме), высланы ў 30 гадоў ад нараджэньня ва Ўсходнюю Сыбір на 4 гады.
    Быў прызначаны ў с. Багарадцы Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.
    Вясной 1904 г. прымаў удзел у г. зв. Раманаўскім узброеным пратэсьце ў Якуцку.
    Літаратура:
     Теплов П. История якутского протеста. (Дело «Романовцев»). СПб. 1906. С. 462
    Цніта Майнтка–Станік,
    Койданава.