воскресенье, 29 марта 2015 г.

Ляста Хваля. Матрос Бацянкоў. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Рыгор Аляксеевіч Бацянкоў [Батенков] – нар. у 1885 г. у в. Цяцерына Прачысьцінскай воласьці Духаўшчынскага вуезду Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    Скончыў царкоўнапрыходзкую школу, гарбар. Ажаніўся, жонка засталася ў роднай вёсцы, а сам быў пакліканы ў войска і ў 1906-1907 гг. служыў матросам 2-й стацьці на мінаносцы “Трывожны” Сыбірскага флёцкага экіпажу ва Ўладзівастоку. Прымаў удзел 17 кастрычніка 1907 г. ва ўзброеным паўстаньні ваенных маракоў. Быў арыштаваны і Прыамурскім ваенна-акруговым судом 20-22 лістапада 1907 г. ва Ўладзівастоку прысуджаны да пазбаўленьня воінскага званьня і ўсіх правоў стану, выключэньню з ваеннай службы і ссылцы на катаржныя працы на 12 гадоў.
    Тэрмін адбываў на Нерчынскай катарзе, ад 26 сакавіка 1908 г. у Зерэнтуйскай турме, ад 4 лістапада 1910 г. на Казакаўскіх промыслах, ад 9 красавіка 1912 г. на Наватраецкіх залатых промыслах. Па ўказе 21 лютага 1913 г. тэрмін катаржных прац скончыўся 24 красавіка 1913 г.
    24 кастрычніка 1913 г. быў прызначаны на паселішча ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў м. Якуцк 18 ліпеня 1914 г. і якуцкім губэрнатарам разьмеркаваны ў Алёкмінска-Амгінскую сельскую грамаду Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці, куды і быў адпраўлены 25 ліпеня 1914 г.
    15 чэрвеня 1915 г. атрымаў пасяленчаскую пашпартную кніжку ад сельскага грамадзтва і выехаў на заробкі ў с. Віцім Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, дзе заставаўся да канца траўня 1916 г. Там жа набыў фальшывы пашпарт і выехаў у м. Ахоцк, дзе быў арыштаваны Ахоцкім павятовым спраўнікам. На высьвятленьне асобы спатрэбілася больш за два месяца і пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, 4 сакавіка 1917 г., быў вызвалены з-пад арышту.
    У 1917-1918 гг. быў чорнарабочым у Ахоцку, 1918-1920 гг. - качагар на параходзе і парабкаваў у Іркуцкай губэрні, 1922-1926 гг. працаваў на гаспадарчых пасадах у м. Іркуцку.
    У 1927 г. горны штэйгер (майстар) Г. А. Бацянкоў з Іркуцку пісаў у трэст “Якутзолата”, што ў 1916 г. ім было выяўленае золата на рацэ Анча і каля станцыі Юдомы-Крыжоўскай. На выснове гэтых дадзеных была заарганізаваная Джугжурская экспэдыцыя. У выніку былі перададзены ў эксплюатацыю участкі будучых капальніцкіх упраўленьняў: Бурхалінскі, Еўканджынскі, Батыльскі, Мінорскі, Ыныкчанскі.
    У 1926-1934 гг. Бацянкоў працаваў дырэктарам Вусьць-Майскага капальніцкага ўпраўленьня трэста “Якутзолата” у м. Непрыметным (Алдане), памагатым дырэктара канторы “Забзолата”.
    Ад 1935 г. жыл у Смаленску.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. С. 426-427, 466.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 426-427, 466.
    Ляста Хваля,
    Койданава.




суббота, 28 марта 2015 г.

Малпа Гной. Аляксееў. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Пётар Аляксеевіч Аляксееў - нар. 14 (26) студзеня 1849 г. у в. Навінская Сычоўскаго вуезду Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    З дзяцінства працаваў на ткацкіх фабрыках у Маскве ды Пецярбургу. Бываў у Смаленску. У 1873 г. зблізіўся з народнікамі, ад 1874 г. чалец народніцкага гуртка “масквічоў”. Вёў прапаганду і распаўсюджваў літаратуру сярод працоўных.
    4 [16] красавіка 1875 г. быў арыштаваны і затым асуджаны па “працэсе 50-ці”, на судзе 9 (21) сакавіка 1877 г. прамовіў знакамітую прамову пра будучую рэвалюцыю, у якой утрымоўваліся словы, сталыя хрэстаматыйнымі: “…Уздымецца мускулістая рука мільёнаў працоўнага люду і ярмо дэспатызму, агароджанае салдацкімі штыхамі, разьляціцца ў прах”. Гэтая прамова, аддрукаваная ў таемнай друкарні ў Пецярбургу і ў некалькіх друкарнях рускай эміграцыі, вырабіла вялікае ўражаньне на “прагрэсіўную” расейскую грамадзкасьць. У прыватнасьці, У. І. Ленін назваў прамову Аляксеева “вялікім вяшчунствам рускага працоўнага-рэвалюцыянэра”.
    Аляксееў быў прысуджаны да 10 гадоў катаргі, якую адбываў у Новабелгародзкай катаржнай турме, ад 1882 г. на Кары ў Забайкальскай вобласьці, у 1884 г. накіраваны на паселішча ў Якуцкую вобласьць.
     9 сакавіка 1885 г. Аляксееў быў дастаўлены ў Якуцк і ўселены ў Сасыльскі насьлег Баягантайскага ўлусу Якуцкай акругі, а ў кастрычніку 1886 г. пераведзены ў Жулейскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі, дзе пражыў пяць гадоў. Тут ён з дапамогай якутаў пабудаваў юрту, завёў каня ды карову, атрымаў ад насьлега ральлю і сенажаць ды займаўся агародніцтвам і земляробствам.

    Якуцкая юрта, - піша ён у лісьце ад 25 сакавіка 1885 г., -складаецца з дзьвюх палоў, перагароджаных тонкімі жэрдкамі і дзьвярамі, а часам так прама ні тым, ні іншым. Першая, куды вы ўваходзіце, прызначаная для саміх гаспадароў, а другая - для іх скаціны... Хатон - так завецца быдлячая палова - захутаны вакол наглуха, абкладзены гноем, асьвятляецца дзьвюма-трыма ледзянымі вузенькімі вокнамі... Вы не можаце сабе прадставіць, да чаго брудныя самі якуты і наколькі сьмярдзяць іхнія юрты! Я - чалавек, які прызвычаіўся да ўсяго, - і тое ў мяне перш рабілася галавакружэньне. Малако, масла і ўся ежа прасякнута хатонным пахам да таго, што толькі моцны голад прымушае абвыкаць да ўсяго”. /Каторга и Ссылка. № 6. 1924 С. 173-174./
    16 (28) жніўня 1891 г. Аляксееў быў забіты, па афіцыйнай вэрсіі, “багацеямі-якутамі” Яўгенам Абрамавым ды Хвядотам Сідаравым “з мэтай рабаўніцтва”, а па неафіцыйнай - кажуць, што ён быў вельмі неабыякавы да выдатнай паловы чалавецтва і быў забіты мужчынамі тых жанчын, што былі неабыякавыя да самога Аляксеева.
    У Якуцку ў гонар Пятра Аляксеева ў 1949 г. названая адна з цэнтральных вуліцаў гораду, былая Лягерная.
    У 1963-1991 гг. існаваў Аляксееўскі раён ў Якуцкай АССР (былы Жулейскі насьлег), але пасьля Пастановы Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады Якуцкай АССР ад 19 сакавіка 1990 г. ён ператварыўся ў Татцінскі улус. Гэтае рашэньне было зацьверджанае Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады РСФСР ад 6 жніўня 1990 г. за № 125-I.
    Пятру Аляксееву ў п. Вусьць-Тата (1972) пастаўлены бюст (скульптар Ксенафонт Пшэньнікаў).
    У Расіі ад 2004 г. існуе левы акцыянісцкі Рух супраціву імя Пятра Аляксеева.
    Літаратура:
    Пекарский Э.  Рабочий П. Алексеев. // Былое. № 19. Петроград. 1922.
    Майнов И. И.  Петр Алексеевич Алексеев. 1849-1891. Москва. 1924.
    Струминский М. Я.  Петр Алексеев в якутской ссылке. Якутск. 1940.
    Каржанский Н. С.  Московский ткач Петр Алексеев. Москва. 1954.
    Аляксееў Пётр Аляксеевіч. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. І. Мінск. 1969. С. 285.
    Ленин В. И.. Полное собрание сочинений. 5-е изд. Т. 4. Москва. 1969. С. 377.
    Алексеев Петр Алексеевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 288.
    Малпа Гной,
    Койданава.



суббота, 21 марта 2015 г.

Нэрка Хвотка. Качаргін. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Сяргей Мікалаевіч Качаргін /Кочергин/ - нар. у 1952 г. у  п. Вусць-Нэра Аймяконскага раёна Якуцкай АССР (РСФСР - СССР).
    У 1975 г. пасьля заканчэньня Беларускага політэхнічнага інстытута пачаў актыўна займацца фатаграфіяй.
    У 1980 г. чалец народнага фотаклюбу “Крыніца”.
    У 1986-1987 гг. навучаўся ў студыі Валера Лабка пры народным фотаклюбе “Менск”.
    У 1990-2000 гг. зрабіў перапынак у сваёй творчай дзейнасьці.
    У 2001 г. чалец народнага фотаклюбу “Менск”.
    У 2003 г. адбылася пэрсанальная фотавыстава Сяргея Качаргіна ў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў г. Менску.
    У 2004 г. чалец Беларускага грамадзкага аб’яднаньня “Фотамастацтва”.
    У 2007 г. Сяргей Мікалаевіч Качаргін разам з Віктарам Пятровічам Суглобам стваралі фоташколу “Сьвет Фота” і адкрылі першы курс “Асновы клясычнай фатаграфіі”.
    Аўтар шматлікіх артыкулаў і публікацый па фатаграфічнай тэматыцы. Суаўтар каталёга-клясыфікатара “1200 фотоаппаратов из СССР” (Менск, 2009. 650 с.) Уладальнік некалькіх патэнтаў на карыснае вынаходзтва ў вобласьці фатаграфіі. Доктар філязофіі ў вобласьці інфармацыйных тэхналёгій (аптычнае прыборабудаваньне), прафэсар. Адзін з нешматлікіх пасьлядоўнікаў піктарыяльнай фатаграфіі.
    Аўтарскія творы сьвятлапісу знаходзяцца ў Нацыянальным Мастацкім Музэі Рэспублікі Беларусь, у Музэі Гісторыі Беларусі, у музэі Ньепса г. Шалён на Соні (Францыя), а таксама ў прыватных калекцыях Італіі, Польшчы ды Літвы.
                                                              Піктарыяльная фатаграфія.
                                                З аўтарскай калекцыі Сяргея Качаргіна
          3-25 верасьня 2009 г. Музэй-галерэя “Сьвет Фота” г. Менск, вул. Прытыцкага, 10.








воскресенье, 15 марта 2015 г.

Фэфэла Касаткіна. Узбуйняльшчык БССР Асаткін-Уладзімерскі. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Аляксандар Мікалаевіч Асаткін (Асаткін-Уладзімерскі) – нар 3 (15) кастрычніка 1885 г. у с. Вазьнясенскае Бычыхінскай воласьці Кастрамскога вуезда і губэрні Расейская імпэрыя, у сям’і царкоўнага вартаўніка.
    Скончыў земскую школу, вучыўся ў Кастрамской духоўнай сэмінарыі, дзе з 1902 г. па 1904 г. прымаў дзейны ўдзел у арганізацыі с.-д. вучнёўскіх кружкоў па даручэньні кастрамской групы РСДРП. Чалец РСДРП з 1904 г. Скончыў Маскоўскі камэрцыйны інстытут. З восені 1904 г. стаў весьці прапаганду сярод працоўных, у лістападзе 1904 г. арыштаваны, незадоўга да кастрычніка 1905 г. судзіўся выязной сэсіяй Маскоўскай судовай палаты і прысуджаны да некалькіх гадоў крэпасьці. Пасьпеў, аднак, перайсьці на нелегальнае становішча і быў накіраваны ў якасьці арганізатара ў Кінешэмска-Вічускі фабрычны раён, дзе вёў працу да новага арышту ў 1906 г.
    У траўні 1906 г. сасланы на 4 г. у Нарымскі край, у чэрвені адтуль зьдзейсьніў уцёкі. Працаваў адказным арганізатарам у Варонежы, затым, узімку 1906 г. быў камандзіраваны Маскоўскім абласным бюро на працу ва Ўладзімір. Быў у ліку кіраўнікоў Уладзімірскай акруговай арганізацыі. У сакавіку 1907 г. абраны дэлегатам на V (Лёнданскі) зьезду РСДРП (1907), з рашаючым голасам (псэўданім “Борис Пахомов”), пасьля якога аб’ехаў шэраг арганізацый з дакладам.
    Увосень 1907 г. арыштаваны ў Царыцыне, куды быў накіраваны Саратаўскім камітэтам. У турме захварэў на тыф, але тым не менш адпраўлены да акрыяньня этапам у Нарым, дзе заставаўся да лета 1911 г. У 1910 г. разам з групай ссыльных (Куйбышаў і інш.) прыцягнуты за стварэньне партыйнай бальшавіцкай арганізацыі ў ссылцы.
    Перайшоў на нелегальнае становішча і перабраўся ў Маскву. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі працаваў у Адэскай радзе працоўных дэпутатаў. У траўні 1917 г. быў накіраваны на працу ў Кінешэмска-Іванаўскі раён для арганізацыі прафзьвязу тэкстыльшчыкаў. Быў дэлегатам III Усярасейскай канфэрэнцыі прафзьвязаў, чальцом першай, часавай цэнтральнай рады прафзьвязаў. У верасьні 1917 г. быў абраны таксама старшынёй Іванава-Ўзьнясенскай гарадзкой думы.
    У 1918-1921 гг. чалец Прэзыдыюму ВЦСПС, чалец ЦК прафзьвязу тэкстыльшчыкаў.
    У 1921 камандзіраваны ў Туркестанскую АССР і прызначаны там старшынёй Цэнтральнай рады народнай гаспадаркі.
     У 1922 г. адкліканы і працаваў адказным інструктарам ЦК РКП(б).
    У 1923 г. узначальваў партыйна-урадавую камісію па ўзбуйненьні Беларускай ССР. Ад лютага 1924 г. сакратар часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), з траўня 1924 першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі.
    Ад жніўня 1924 г. першы намесьнік загадваючага аддзелам ЦК ВКП(б), першы сакратар Уладзімірскага губкаму ВКП(б) (пражываў па вул. Вялікая Маскоўская д. № 8). У 1927 г. інструктар ЦК ВКП(б), у 1928 г. старшыня праўленьня Усесаюзнага Сельскагаспадарчага банку.
    У студзені 1928 г. працаваў у складзе асобае камісіі па высьвятленьні прычынаў паўстаньня ў Якуцкай АССР.
    Ад 1930 г. у Хабараўску, старшыня выканкаму Далёкаўсходняга краю.
    У 1931-1932 гг. прадстаўнік Наркамату зьнешняга гандлю СССР ў Кітаі ды Японіі.
    Ад 1932 г. начальнік палітсэктару МТС Наркамату земляробства УССР, з 1935 г. начальнік Управы народнагаспадарчага ўліку УССР. Ад лістапада 1936 г. чалец Прэзыдыюму АН УССР, дырэктар Інстытуту эканомікі АН УССР.
    У 1937 г. арыштаваны і прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. Расстраляны 2 верасьня 1937. Рэабілітаваны пасьмяротна у 1957 г.
    Ягоным імем названая адна з вуліц м. Уладзімера, усталявана мэмарыяльная шыльда.
    Літаратура:
    Растопчина М.  Очерки по истории революционного движения в Костроме. Кострома. 1922. С. 16, 49.
    Марциновский А.  Записки рабочего-большевика. Саратов. 1922. С. 30.
    Владимирова В.  Из недавнего прошлого. Москва-Ленинград. 1924. С. 79.
    Малышев С.  Боевые странички 1905 г. Ленинград. 1926. С. 49.
    Альбом деятелей ВКП(б), ЦК, ЦКК и Центр. Рев. Ком. ВКП(б). Москва. 1927. С. 78.
    Фурманов Д.  «Путь к большевизму». Ленинград. 1927. С. 118-119, 126-127, 131, 137, 145.
*    Асаткин (Асаткин Владимирский) Александр Николаевич. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. 5. Социал-демократы. 1880-1904. Вып. 1. А – Б. Москва. 1931. Стб. 147-148.
*    Асаткин Владимирский Александр Николаевич. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов О-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 36.
*    Зеляноўскі Ф. А.  Асаткін-Уладзімірскі Аляксандр Мікалаевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. І. Мінск. 1969. С. 503.
*    Асаткін-Уладзімірскі Аляксандр Мікалаевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. І. Мінск. 1993. С. 203.
*    Асаткін-Уладзімірскі Аляксандр Мікалаевіч. // Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. Мінск. 1996. С. 21.
    Фэфэла Касаткіна,
    Койданава




    Асаткин, Александр Николаевич («Асаткин Владимирский», «Борис»), сын церк. сторожа с. Вознесенского, Костромск. губ. Род. 3 окт. 1885 г. Окончил земскую школу, учился в Костромск. духовной сем-рии, где с 1902 г. по 1904 г. принимал деятельное участие в организации с.-д. ученических кружков по поручению костромск. группы РСДРП. С осени 1904 г. стал вести пропаганду среди рабочих, в ноябре т. г. арестован, незадолго до окт. 1905 г. судился выездной сессией Моск. суд. пал. и приговорен к нескольким годам крепости. Успел, однако, перейти на нелегальное положение и был направлен в качестве организатора в Кинешемско-Вичугский фабричный район, где вел работу до нового ареста в 1906 г. В мае т. г. сослан на 4 г. в Нарымск. край, в июне оттуда бежал. Работал ответственным организатором в Воронеже, затем, зимой 1906 г., был, командирован Московск. обл. бюро на работу во Владимир. Был в числе руководителей Владимирской окружной орг-ции, В марте. 1907 г. избран делегатом на Лондонский съезд партии (псевд. «Борис Пахомов»), после которого объехал ряд орг-ций с докладом. В виду начавшейся слежки, был переброшен в Саратов, где работал как член. Саратовск. ком-та; обезжал орг-ции Нижневолжской области с целью устройства областной конференции и создания областного Центра. Осенью 1907 г. арестован в Царицыне, куда был, направлен Саратовск. комитетом. В тюрьме заболел тифом, но тем не менее отправлен до выздоровления этапом в Нарым, где оставался до лета 1911 г. В 1910 г. вместе с труппой ссыльных (Куйбышев и др.) привлечен за создание партийной большевистской орг-ции в ссылке. После высылки из Томска, по окончании срока ссылки, перешел на нелегальное положение и перебрался в Москву. После Февральской революции работал, в Одесск. совете раб. депутатов и по организации I съезда Румчерода. В мае 1917 г. был направлен на работу в Кинешемско-Ивановск. район для организации; профсоюза текстильщиков, председателем управления которого был затем избран. Был делегатом III Всерсссийск. конференции профсоюзов, членом первого временного центрального совета профсоюзов. В . сентябре 1917 г. был избран также председателем Иваново-Вознесенск. гор. думы. В 1920 г. командирован в Турк. республику и назначен там председателем Центр. сов. нар. хоз. В 1922 г. отозван и работал ответственным инструктором ЦК партии. В 1924 г. — зам. завед. орграспредом ЦК. В 1925-27 г.г. — ответствен. секретарь Владимирск. губкома. Ныне председатель правления Центр. сельскохоз. банка.
    М-во юстиции, 1906, № 19155.
    Альбом деятелей ВКП(б), ЦК, ЦКК и Центр. Рев. Ком. ВКП(б) (Изд. АХРР). М. 1927, 78.
   «Большевик» (Ковров), однодневная юбилейная газ. 20 дек. 1925 (Асаткин. А. Н.). — И. Славин. «Пролет. Револ.», 1929, VIII-IX (91-92), 163-172 (По поводу материалов к истории с.-д. большевистской работы во Владимирск. губ.). — А. Асаткин, там же, 173-180 (Ответ т. Славину).
    Лондонский съезд РСДРП (протоколы), 51, 57, 64, 127, 174, 260, 267, 344, 358, 409, 427.
    М. Растопчина, Очерки по истории рев. движения в Костроме, 16, 49. — А. Марциновский, Записки рабочего-большевика, 30. — В. Владимирова, Из недавнего прошлого. М.-Л., 1924, 79. — С. Малышев, Боевые странички 1905 г. Л., 1926, 49. — Д. Фурманов, «Путь к большевизму». Л., 1927, 118, 119, 126, 127, 131, 137,145. — Н. Малицкий, «О раб. движении и с.-д. работе во Владимирск. губ. в 1900-х г.г.», I, 112 (Проф. движение во Владимирск. губ. в 1905-1907 г.г.). — Самохвалов, там же, II, 287-289, 295, 297, 299 (Из подполья с.-д. орг-ции). — А. Розанова, «1905 г. в Костроме», 26 (Предшествующий 1905 г. период с.-д. работы в Костроме). — П. Караваев, там же, 59 (1905 г. в Костроме). — А. А., «Владимирск. окружная орг-ция РСДРП» (Ук.) (Владимирск. окружная орг-ция б-ков по материалам и документам). — С. Дегтярев, там же (Воспоминания большевика-подпольшика). — Ф. Благонравов, там же (От Сев. раб. союза до войны 1914 г.). — Н. Перфильева-Смирнова, там же (1906-1908 г.г. во Владимире). — Н. Растопчин, там же (Воспоминания). — М. Симановская-Растопчина, там же (Из воспоминаний о Владимирск. окружке). — «1917 г. в Иваново-Вознесенск. районе» (Ук.). — «Иваново-вознесенск. пролетариат в борьбе за власть Советов», 120. — И. [Деев], «25 лет Муромск. орг-ции», 44 (Работа в подполье). — «Искра», № 82, 1905 (Хроника рев. борьбы). — «Вперед», 1905, № 9 (Тюрьма и ссылка) («Вперед» и «Пролетарий», I, 139). — «Светоч» (М.), 1906, № 10 (По России. Кострома). — «Правда», 1917 № 92, Центр. совет профс. («Правда», IV 265). — К. Барабанов, «Октябрь» (Кострома), 1925, XII, 43 (20 лет тому назад). — «Пролет. Револ.», 1928, Х(81), 195 (Из протоколов засед. Mocковcк. обл. бюро 1917 г.).
    /Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. V. Социал–демократы. Вып. 1. Москва. 1931. Стлб. 147-149./


    Асаткин-Владимирский, Александр Николаевич — русский, сын церк. сторожа, учащийся; род. 13 окт. 1885 г. в с. Вознесенском, Костр. губ.; оконч. дух. семин. В 1902 г. в Костроме вступил в ученич. кружок РСДРП. В 1903 г. распростр. литерат. среди крестьян Костр. губ., организ. ученич. кружки. В 1904 г. вел пропаг. среди рабочих и ремесл. Костромы, как чл. Костр. ср. Сев. к-та РСДРП. Арест. в нояб. 1904 г. В Костроме Моск. суд. пал. 10 окт. 1905 осужд. по 129 ст. УУ к 5 м. креп. Освобожден манифестом 1905 г. В марте 1907 г. был на окр. конференции Владимирск. орг., а затем на Лондонском съезде партии, где участвовал во фракции большевиков под им. Бориса Пахомова. По возвращении во Владимир был послан Моск. обл. бюро в Саратов. Объезжая, как парторганизатор, приволжские города, был арест. в Царицыне, просидел до осени и выслан в Нарымский край. Осенью 1910 г. арест. по делу создания РСДРП(б) кружков среди ссыльных, перев. в Томск. тюрьму. В марте 1911 г. возвращен в Нарым. С июля 1911 г. жил под гласн. надзором в Томске, в ноябр. выслан из города. С 1912 по 1915 г. служил в Москве. С 1913 г. был вольнослушат. Коммерч. ин-та. В 1915 г. мобилизован и откомандирован для работы в земск. сан. учрежд. Член ВКП(б). Чл. бил. О-ва № 2843.
    /Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов О-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 36./


    АСАТКІН-УЛАДЗІМІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч [3 (15). 10. 1885, с. Вазнясенскае Бычыхінскай вол. Кастрамскога пав. — ліп. 1937], дзеяч Камуністычнай партыі. З батракоў. Член КПСС з 1904. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Вазнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП. За рэвалюцыйную дзейнасць 6 разоў быў у турме, 2 у ссылцы. У 1918-21 чл. Прэзідыума ВЦСПС, чл. ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестанскай АССР: нарком гасп. спраў, нам. старшыні СНК, старшыня эканам. савета. З 1922 інструктар ЦК РКП(б). У маі 1923 узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З 4. 2. 1924 сакратар часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б); з мая 1924 першы сакратар ЦК КП(б)Б. У жн. 1924 - лют. 1925 першы нам. заг. аддзела ЦК ВКП (б), потым першы сакратар Уладзімірскага губкома ВКП(б). З вер. 1927 інструктар ЦК ВКП(б). З ліп. 1928 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. У 1930-31 старшыня выканкома Далёкаўсходняга краю. З 1932 нач. палітсектара МТС Наркамата земляробства УССР, з 1935 нач. Упраўлення нар.-гасп. ўліку УССР. Дэлегат V (Лонданскага) з’езда РСДРП (1907). На XIII з’ездзе РКП(б) выбіраўся ў склад ЦКК - РСІ, на VIII з’ездзе КП(б)Б (1924) — у ЦК КП(б)Б.
    Ф. А. Зеляноўскі. Мінск.
    /Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. І. Мінск. 1969. С. 503./


    АСАТКІН-УЛАДЗІМІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч (3 (15). 10. 1885, с. Вазнясенскае Кастрамскога пав. — вер. 1937], савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т. Член КПСС з 1904. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Вазнясенскай, Уладзімірскай арг-цыях РСДРП. За рэв. дзейнасць 6 разоў зняволены, 2 разы сасланы. У 1918-21 чл. Прэзідыума ВЦСПС, чл. ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестанскай АССР: нарком гасп. спраў, нам. старшыні СНК, старшыня эканам. Савета. З 1922 адказны інструктар ЦК РКП(б). У маі 1923 узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З 4. 2. 1924 сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі - вер. 1924 першы сакратар і чл. Бюро ЦК КП(б)Б. Затым у апараце ЦК ВКП(б). З 1925 адказны сакратар Уладзімірскага губкома партыі, чл. Рэвізійнай камісіі ЦК ВКП(б). У 1928-29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. З 1930 у Хабараўску, старшыня выканкома Далёкаўсходняга краю. У 1931-32 прадстаўнік Наркамата знешняга гандлю СССР у Японіі і Кітаі. У 1933-35 нач. палітсектара МТС Наркамзема УССР, чл. Аргбюро ЦК КП Украіны, чл. ЦК ВКП(б). З 1935 нач. Упраўлення нар.-гасп. ўліку УССР. З ліст. 1936 чл. Прэзідыума Акадэміі нааук УССР, дырэктар Ін-та эканомікі АН УССР. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны і пакараны смерцю. Рэабілітаваны ў 1957.
    /Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 203.

    АСАТКІН-УЛАДЗІМІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч (15. 10. 1885, с. Вазнясенскае, Кастрамскі р-н — вер. 1937), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У 1918-21 чл. Прэзідыума ВЦСПС. У 1921 на дзярж. рабоце ў Туркестанскай АССР. З 1922 інструктар ЦК РКП(б). У маі 1923 узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лют. 1924 сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі - вер. 1924 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б. У 1924 - 29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. З 1930 на сав., парт., дзярж. і навук. рабоце. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    /Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 21./





суббота, 14 марта 2015 г.

Тутка Баяга. Якуцкая дзяўчына ў баях пад Крэва. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Хвядора Васільеўна Сьляпцова (у замужжы Фядотава), “іншародка” Баягінскага насьлегу Татцінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці ваявала з немцамі ў 1-ю ўсясьветную вайну ў “Дзікай дывізіі” сястрой міласэрнасьці, потым на Заходнім фронце ў складзе жаночага “Батальёна сьмерці імя Марыі Бачкаровай” пад Маладзечна і Крэва. За адрозьненьні ў баях яна была ўзнагароджана Георгіеўскім крыжам. Атрымаўшы цяжкае раненьне ў лёгкія Хвядора была камісаваная і памерла на радзіме ў тым жа 1917 годзе.
    Літаратура:
    Андросов Е. Д., Андросова Т. И.  Баайага. Якутск. 1995. С. 59.
    Павлов А. А.  Участие якутян в Первой мировой войне. // Якутский архив. № 1. Якутск. 2014. С. 56.
    Алексеева И. М.  Участие якутян в Первой мировой войне. // Теоретические и прикладные аспекты современной науки. Сборник научных трудов по материалам V Международной практической конференции. г. Белгород. 30 ноября 2014 г. В шести частях. Часть IV. Белгород. 2014. С. 7.
    Нэрка Хвотка
    Койданава.



вторник, 10 марта 2015 г.

Арсэн Авакаў. Генэрал-губэрнатар Суліма. Койданава. Кальвіна. 2015.


    Мікалай Сямёнавіч Суліма – нар. 13 студзеня 1777 г. у сям’і вайскоўца Расійскай імпэрыі.
    Ад 1791 г. аддадзены ў сухапутны кадэцкі шляхоцкі корпус, але праз год быў запісаны ў Сямёнаўскі полк, затым служыў у Нашэбурскім і Маскоўскім мушкецёрскім палках. Удзельнік некалькіх ваенных кампаній. Быў цяжкі паранены і ўзяты ў палон пад Аўстэрліцам. Удзельнік войны 1812 г. з пранцузамі. За мужнасьць пад Смаленскам ды Барадзінам полі атрымаў чын генэрал-маёра. Ад 1817 г. знаходзіўся ў нядоўгачасовай адстаўцы, але неўзабаве ізноў вярнуўся на службу. Камандаваў брыгадай, затым дывізіяй. У 1827 г. атрымаў чын генэрал-лейтэнанта.
    Пасьля ўдзелу ў задушэньні лістападаўскага паўстаньня ў 1832 г. на землях былой Рэчы Паспалітай прызначаны старшынём Варшаўскага вярхоўнага крымінальнага суда, а праз год адпраўлены на службу ў Іркуцк генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры, куды тэрытарыяльна ўваходзіла Якуцкая вобласьць.
    Ад сакавіка 1834 г. па 1836 г. выконваў абавязкі камандзіра асобнага Сыбірскага корпусу і генэрал-губэрнатара Заходняй Сыбіры. Ад 1836 г. чалец Ваеннага савету, а з 1837 г. чалец Рады дзяржаўнага кантролю.
    Быў узнагароджаны ордэнамі Сьвятога Аляксандра Неўскага з дыямэнтамі, Сьвятой Ганны 1-й ступені з дыямэнтамі, Сьвятога Георгія 3-го клясу, Сьвятога Уладзімера 2-й ступені, прускім ордэнам Чырвонага Арла 2-й ступені, а таксама знакам адрозьненьня “За ваенную адвагу” 2-й ступені ды залатой шпагай “за адвагу” з дыямэнтамі.
    Памёр 21 кастрычніка 1840 г. у Санкт-Пецярбурзе і пахаваны ў Сергіеўскай пустэльні.
    Літаратура:
    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2000. С. 152.
    Арсэн Авакаў,
    Койданава.



Хвядора Кокс. Генэрал-губэрнатар Фрэдэрыкс. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Платон Аляксандравіч Фрэдэрыкс /Фредерикс/ - нар. 20 студзеня 1828 года, у баронскай сям’і выхадцаў з Фінляндыі.
    Выхоўваўся ў Дваранскім палку. 13 чэрвеня 1848 выпушчаны афіцэрам у лэйб-гвардэйскі Егерскі полк. 30 чэрвеня 1864 г. атрымаў чын генэрал-маёра. 8 лістапада 1864 г. прылічаны да сьвіты імпэратара.
    Займаў пасаду варшаўскага обэр-паліцмайстра (1863-1866), генэрал-паліцмайстара ў Каралеўстве Польскім (12 чэрвеня 1866 - 23 лютага 1867). Ад 1 верасьня 1866 г. начальнік 3-й акругі жандараў, начальнік Варшаўскай жандарскай акругі (23 лютага 1867 - 14 сьнежня 1873). 18 ліпеня 1871 г. атрымаў чын генэрал-ад’ютанта, 14 сьнежня 1873 г. генэрал-лейтэнанта. Неаднаразова бываў на землях сучаснай Рэспублікі Беларусь.
    Займаў пасаду генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры (14 сьнежня 1873 - 10 жніўня 1879), куды тэрытарыяльна ўваходзіла Якуцкая вобласьць.
    Быў узнагароджаны ордэнамі Сьвятога Ўладзімера 2-й ступені, Сьвятой Ганны 1-й ступені, Сьвятога Станіслава 1-й ступені.
    Памёр 17 верасьня 1888 года.
    Літаратура:
    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2000. С. 202-203.
    Хвядора Кокс,
    Койданава.