среда, 18 февраля 2015 г.

Сімась Лібава. Цыпіна. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Раіса /Раша/ Ільлінічна Цыпіна, у замустве Шыфрын – нар. у 1915 г. у м. Ляды Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям'і.
    Скончыла ФЗВе у Ніжнім Ноўгарадзе РСФСР, працавала ў Ітум-Кале ў Чачэніі.
    Па перапісцы пазнаёмілася з ворагам народу Залманам Шыфрыным і прыехала да яго ў 1950 г. у Адыгалах, што ў 802 км ад Магадану і яны пабраліся шлюбам.
    Як жонку сасланага Раісу нідзе на працу не бралі. Потым яна ўладкавалася мэдыцынскай сястрой у хірургаў, але адпрацавала нядоўга, так як баялася крыві. Потым працавала выхавацелькай у дзіцячым садку для дзяцей рэпрэсаваных.
    У 1956 годзе Залман Шыфрын быў рэабілітаваны ды вызвалены ад паселішча і сям'я Шыфрыноў праз тэрыторыю Якуцкай АССР: Аймякон, Якуцк, Алёкмінск, Віцім зьезьдзіла ў Беларусь.
        У 1966 г. Шыфрыны пакінулі Магаданскі край і пераехалі ў Юрмалу (Латвійская ССР), дзе набылі хату.
    Памерла Раіса ў 1992 г. і пахавана ў Рызе.
    Літаратура:
    Крейер Н.  Печальная рапсодия. (Жизнь Залмана Шифрина). Минск. 1993.
    Сімась Лібава,
    Койданава.