пятница, 20 февраля 2015 г.

Рыгор Статкевіч. Таразевіч. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Георгій Станіслававіч Таразевіч – нар. 17 ліпеня 1937 году ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводзтва Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Менскай вобласьці РБ.
    У 1959 г. скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці “інжынэр-геадэзіст”, празь дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысэртацыю (кандыдат тэхнічных навук). У 1959-1962 гг. інжынэр-геадэзіст геадэзічнага атрада № 6 Заходняга аэрагеадэзічнага прадпрыемства ў м. Гомель.
    У 1963 годзе я ўзначаліў вялікую экспэдыцыю ў Якутыі, дзе упершыню сутыкнуўся з былымі зьняволенымі ГУЛягу... Яшчэ ў Якутыі я актыўна заняўся навуковай працай, абараніў дысэртацыю, пачаў выкладаць. Экспэдыцыю давялося пакінуць”. //Народная воля. Мінск. № 84. 1996. С. 1./
    1964-1966 — галоўны геадэзіст атрада № 6 г. Гомель.
    1966-1969 — в. а. дацэнта, старшы выкладчык Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту, (Гомель).
    1969-1972 — начальнік прадпрыемства № 5, г. Менск.
    1972-1973 — другі сакратар Савецкага райкама КПБ г. Менску.
    1973-1977 — першы сакратар Савецкага райкама КПБ г. Менску.
    1977-1980 — другі сакратар Менскага гаркама КПБ.
    1980-1983 — старшыня выканкама Менскага гарадзкога Савета народных дэпутатаў.
    1983-1985 — першы сакратар Менскага гаркама КПБ.
    Ад 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 г. Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.
    Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзьве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і плянава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.
    Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС пры М. С. Гарбачове. Давераная асоба М. С. Гарбачова. Выконваў пры Гарбачове функцыі свайго роду амбасадара па адмысловых даручэньнях у гарачых кропках.
    Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намесьнікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у Польшчы (1994—1995). Нэгатыўна паставіўся да правядзеньня травеньскага 1995 году рэфэрэндуму. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сымболікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 г. распараджэньнем прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка зьвязаны з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 году ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазыцыяй. Быў старшынём камітэту па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэту.
    Памёр 21 сакавіка 2003 году ў Менску, пахаваны на Ўсходніх могілках.
    Літаратура:
    “...Затое сумленне чыстае” // Рэгіянальная газета. Маладзечна.24 лістапада 1995. С. 2.
    “Не хочу быть в стороне, когда власть беззастенчиво «гребет» под себя, не заботясь о настоящем и будущем собственного народа”. // Народная воля. Мінск. № 84. 1996. С. 1.
    Таразевіч Георгій Станіслававіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. 1. Мінск. 2001. С. 502.
    Рыгор Статкевіч,
    Койданава.