вторник, 17 февраля 2015 г.

Адольф Тухачэўскі. Рэйбекель. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    У сваім лісьце Бася Адольфаўна Эсцеркіна, ураджэнка Магілёўшчыны, пісала ў Якуцк Івану Антонавічу Ласкову:
    “Хачу сказаць, што арышту Міхася Рыгоравіча Абабуркі спрыяў Рэйбекель Мікалай, які вельмі добра ведаў майго мужа і мяне. Гэты нягоднік працаваў у Полацку, дзе працаваў Абабурка дырэктарам Сельгасбанку. (...) Рэйбекеля я сустрэла ў 1937 годзе ў Якуцку. Вось ён і паведаміў, мабыць, у НКУС, што Абабурка быў знаёмы з Тухачэўскім і Куцяковым (Кутяков быў у Полацку камандзірам дывізіі, быў уваходны ў нашу хату). Гэты гадкі Мікалай пасьмейваўся нада мной. Казаў, што Куцякоў жадаў мяне выкрасьці і Тухачэўскі таксама быў у мяне закаханы. За два дня да арышту М. Г. прыйшоў дахаты ў жудасным стане. Яму прад’явілі абвінавачваньне за сувязь з Тухачэўскім. “Хутчэй, Басік, сагрэй воды, - сказаў ён, - у мяне ў галаве, мабыць, вошы завяліся”. Я сагрэла ваду, наліла ў таз і... валасы засталіся ў тазе. Памяняла ваду - і зноў тое ж самае. У выніку выцерла яму галаву - суцэльную лысіну і выкінула ручнік разам з валасамі”.
    Але, адзначае Ласкоў, “у сьледчай справе Абабуркі няма ніякіх згадваньняў ні пра Тухачэўскага, ні пра Куцякова. Ці сапраўды пыталіся ў Абабуркі аб Тухачэўскім да арышту?.. Няма і даносаў Рэйбекеля”.
    Літаратура:
    Ласков И.  Одиссея Пенилопы. // Молодежь Якутии. Якутск. 9 апреля 1993. С. 12.
    Адольф Тухачэўскі,
    Койданава.