четверг, 12 февраля 2015 г.

Эліяху Файнштайн. Шмуль. Койданава. "Кальвина". 2015.


    Шмуль Мордухавіч Лейкін – паходзіў з габрэйскіх мяшчанаў губэрнскага м. Віцебск Расейскай імпэрыі.
    Вучыўся ў пачатковай школе. Працоўны. За гвалтоўныя дзеяньні міністрам унутраных спраў у 28 г. ад нар. быў высланы ва Ўсходнюю Сыбір на 5 гадоў.
    Паселены ў м. Ілімск Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. За садзейнічаньне ўцёкам М. Каца, які знаходзіўся пад галосным наглядам, Лейкін быў пераведзены ў аддаленыя мясцовасьці Якуцкай вобласьці.
    Паселены ў с. Вусьць-Майскае Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Прымаў удзел у г. зв. Раманаўскім узброеным супраціве ў Якуцку.
    Літаратура:
     Теплов П. История якутского протеста. (Дело «Романовцев»). СПб. 1906. С. 461
    Эліяху Файнштайн,
    Койданава.