пятница, 23 января 2015 г.

Амілюк Уманскі. Дзеяч Мордух. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Мордух Лейзеравіч [Лазаревич] Салямонаў [Соломонов] – нар. ў 1864 г. З мяшчанаў г. Ціргаўцы Уманскага вуезда Кіеўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Вучыўся ў Пятроўска-Разумоўскай акадэміі. Ад 1879 г. актыўны дзеяч нарадавольскага гуртка і Таварыства дапамогі палітычным ссыльным ды зьняволеным у Маскве. Арыштаваны 3 лютага 1887 г. у Маскве і 6 красавіка 1888 г. высланы на 8 гадоў у Сыбір.
    У жніўні 1889 г. прыбыў у акруговае м. Верхаянск Якуцкай вобласьці. Асобая нарада МУС 19 сакавіка 1896 г. падоўжыла тэрмін галоснага нагляду над ім яшчэ на 2 гады, дазволіўшы пераехаць ва Уманскі вуезд.
    Пасьля Верхаянскай ссылкі працягваў рэвалюцыйную працу ў Лізаветградзе і Адэсе. Неаднаразава бываў арыштаваны і знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам.
    Памёр у сакавіку 1927 г. у губэрнскім м.Менск Расейскай імпэрыі.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 127.
    Амілюк Уманскі,
    Койданава.