вторник, 20 января 2015 г.

Сьцівен Сігал. Віцімскі пекар. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Герш Лейбавіч Сегаль – нар. у 1888 г. у м Нікста Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэўскай сям’і агародніка.
    Атрымаў ніжэйшую адукацыю, нарыхтоўшчык.
    У рэвалюцыйным руху з 1905 г., працаваў ў гуртках “Іскры” ў Вільні. Арыштаваны ў траўні 1907 г. і высланы на радзіму. Па вяртаньні ў Вільню ізноў далучыўся да гуртка.
    Арыштаваны 28 студзеня 1908 г. і 18 кастрычніка 1908 г. Віленскай судовай палатай асуджаны па арт 102 ч. 1 КУ за прыналежнасьць да групы “Рэзервістаў-тэрарыстаў” на 4 гады катаргі.
    Пакараньне адбываў ў Вільні да ліпеня 1912 г. Выйшаў на пасяленьне ў Ічэрскую воласьць Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Працаваў у пякарні ў п. Віцім, дзе і застала яго лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 1794. Беспартыйны.
    Літаратура:
    Сегаль Герш Лейбавіч. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 574.
    Сьцівен  Сігал,
    Койданава.