вторник, 20 января 2015 г.

Цеся Штэпсэль. Тэхноляг Ноткін. Койданава. "Кальвіна". 2015.




    Якаў Шэпселевіч Ноткін – нар. у 1865 г., паходзіў з мяшчанаў Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Студэнт ІІ курса Тэхналягічнага інстытута. У 23 гады высланы ва Ўсходнюю Сыбір адміністрацыйна на 5 гадоў па абвінавачваньню яго, Сасноўскага і інш. у “дзяржаўным злачынстве”.
    25 лютага 1899 года прыбыў у Якуцкую вобласьць, а так як яшчэ знаходзячыся ў Іркуцку, ён згадзіўся праводзіць мэтэаралягічныя назіраньні пры паштовай станцыі Кень-Юрах на паўночным схіле Верхаянскага хрыбту, то часова, да наступленьня спрыяльнага часу для адпраўкі ў гэты пункт, быў пакінуты ў Якуцку. Здымаў кватэру ў доме якуцкага мешчаніна Манастырова, дзе зьбіраліся ссыльныя, якія павінны былі адпраўляцца далей на Поўнач. Там яны вырашылі заарганізаваць узброены супраціў уладам.
    22 лютага 1889 г. быў забіты салдатамі ў дома Манастырова.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 203.
    Цеся Штэпсэль,
    Койданава.