пятница, 16 января 2015 г.

Кузя Каваль. Пераплётчык Кузьняцоў. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Майсей /Моисей/ Міхайлавіч Кузьняцоў /Кузнецов/ – нар. у 1882 г. у Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і каваля.
    Атрымаў хатнюю адукацыю. Працаваў пераплётчыкам.
    У 1904-1905 гг. працаваў у арганізацыях ПСР у Смаленску і ў Чарнігаве. У 1906-1907 гг., будучы на вайсковай службе у Нікольску-Усурыйскім, увайшоў у вайсковую арганізацыю ПСР, удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня. Арыштаваны ў траўні 1907 г. і у кастрычніку 1907 г. вайскова-акруговым судом у Нікольку–Усурыйскім па арт. 99, 100 і 102 КУ за прыналежнасьць да ваеннай арганізацыі ПСР і ўдзел у падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньня асуджаны да бестэрміновай катаргі.
    На Нерчынскай катарзе па пастанове ўрачэбнай камісіі, бестэрміновая катарга была замененая 3-ма гадамі ручных і нажных кайданоў. Пакараньне адбываў у 1908-1909 гг. у Горным Зерэнтуі, у 1910 г. у Акатуі, у 1911 г. ў Алгачах.
    У 1912 г выйшаў на пасяленьне і быў паселены ў с. Пакроўскае Якуцкай вобласьці, дзе знаходзіўся да 1917 г. Працаваў пераплётчыкам.
    Памёр 5 верасьня 1928 г. у Днепрапятроўску. Арх. № 1982.
    Літаратура:
    Кузнецов Моисей Михайлович. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 799.
    Кузя  Каваль,
    Койданава.