пятница, 23 января 2015 г.

Додзік Рузвельт. Камермахер. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Мордух Шмулевіч Камермахер [Каммермахер] – нар. у 1881 г, паходзіў з сялянаў в. Гуры Рудамінскай воласьці Віленскага павета і губэрні Расейскай імпэрыі.
    Арыштаваны ў Менску за прыналежнасьць да сацыял-дэмакратычнага гуртка і пастановай Міністра ўнутраных спраў ад 31 траўня 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў акруговае м. Алёкмінск 4 чэрвеня 1901 г. і пакінуты ў ім на жыхарства. Жыў на казённы кошт. Зьдзейсьніў, разам з Меерам Вальфсанам, уцёкі з месца ссылкі 13 лютага 1903 г., але праз тыдзень быў арыштаваны ў п. Бадайбо Кірэнскага вуезда Іркуцкай губэрні і дастаўлены на месца пасяленьня. Распараджэньнем губэрнатара ад 29 сакавіка 1903 г. падлягаў адпраўцы ў Якуцк для прызначэньня ў акруговае м. Верхаянск. Аднак 22 красавіка 1903 г. чарговы раз зьдзейсьніў уцёкі, разам з Меерам Вальфсанам, з Алёкмінска. Арыштаваны 20 чэрвеня ў Віцімскай горнай акрузе, дастаўлены ў Алёкмінск і 11 ліпеня 1903 г. пераправоджаны ў Якуцк. Падлягаў пакліканьню ў войска, з прычыны чаго пакінуты ў Якуцкай акрузе і паселены у п. Амга.
    За ўдзел у “Раманаўскім узброеным пратэсьце” Якуцкім акруговым судом 8 жніўня 1904 г. асуджаны на 12 гадоў катаржных працаў. Адпраўлены з Якуцка 23 жніўня 1904 г. у распараджэньне Іркуцкага губэрнскага упраўленьня. Вызвалены ад ссылкі ўказам 21 кастрычніка 1905 г.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 93, 194, 305, 470.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 93, 194, 305, 470.
    Додзік Рузвельт,
    Койданава.