суббота, 17 января 2015 г.

Пырак Заблуда. Ткач Бэрка. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Бэрка Лейзеравіч Нейман - нар. у 1882 г. у м. Заблудаў Беластоцкага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і мешчаніна.
    Працаваў ткачом. Арыштаваны за распаўсюджваньне ў кастрычніку 1902 г. у Беластоку праклямацый рэвалюцыйнага зьместу і загадам ад 23 ліпеня 1903 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 3 гады.
    Згодна распараджэньня іркуцкага ваеннага генэрал-губэрнатара, 27 кастрычніка 1903 г. паселены у с.Уян Ніжнеўдзінкай акругі Іркуцкай губэрні, адкуль 12 чэрвеня 1904 г. пераназначаны ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці 28 ліпеня 1904 г. і, паводле прадпісаньня якуцкага губэрнатара, пакінуты там на жыхарства. Жыў на казённы кошт. Па маніфэсьце 11 жніўня 1904 г. тэрмін ссылкі мінаў 23 ліпеня 1905 г.
    Як падлеглы пакліканьню на вайсковую службу ён быў агледжаны 31 сакавіка 1905 г. Алёкмінскім акруговым па вайсковай павіннасьці прысутнасьцю і прызнаны годным ды службы. Па хваробе часова быў пакінуты ў Алёкмінску і па акрыяньні, 1 чэрвеня 1905 г., адпраўлены ў Якуцк, дзе быў прыняты 7 чэрвеня 1905 г. на ваенную службу ў Якуцкую мясцовую каманду.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 74, 195, 334-335, 472.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 74, 195, 334-335, 472.
    Пырак  Заблуда,
    Койданава.