понедельник, 19 января 2015 г.

Пэйса Дзыгуль. Канакрад Герш. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Герш [Гарман] Берэмавіч Гербер [Гарбер] – паходзіў з Купінекаў Вількамірскага павета [Русяцінскага таварыства Новааляксандраўскага павету]. Ковенскі мешчанін.
    Сасланы ў Якуцкую вобласьць. Канакрад.
    Дастаўлены у Якуцк 14 траўня 1877 г. і накіраваны ў акруговае места Верхаянск. Меў 30 гадоў. Жонка Бейла [Бэлла] Маркелева – 28 гадоў, дачка Эстра [Эйшля] 10 г.
    У 1885 г. Гарберы перабраліся ў Якуцк, дзе Герш увайшоў у першы склад гаспадарчага праўленьня Якуцкага габрэйскага таварыства.
    Літаратура:
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. I. Якутск. 1995. С. 23.
     Пэйса Дзыгуль,
     Койданава.