пятница, 23 января 2015 г.

Люцька Парыж. Масковец. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Лейба Янкелевіч Ліберман – нар. 22 чэрвеня 1879 г. у сям’і мешчаніна м. Масква Расейскай імпэрыі.
    Вучыўся ў гімназіі ў Краснаярску. Скончыў 5-клясную гімназію ў Варшаве. Прыпісаны да мяшчанаў м. Дзьвінск Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Арыштаваны ў Варшаве за прыналежнасьць да БУНДу і нелегальную рэвалюцыйную дзейнасьць. Па разгляду ў Асобай Нарадзе пастановай міністра ўнутраных спраў ад 7 кастрычніка 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 3 гады.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны ў Енісейскую губэрню. 24 лютага 1902 г. паселены ў сяле Казачынскае Енісейскага павета. За самавольную адлучку 6 лістапада 1902 г. пераназначаны ў с. Есаульскае Краснаярскага павета. У красавіку-чэрвені 1903 г. самавольна адлучыўся ў м. Краснаярск, дзе быў арыштаваны ў кватэры, пры ператрусу якой былі знойдзены нелегальныя праклямацыі. Распараджэньнем губэрнатара 14 ліпеня 1903 г. паселены ў вёску Тархоўка Бельскай воласьці Енісейскага павету. За самавольныя адлучкі і сутычкі з чынамі паліцыі распараджэньнем Іркуцкага генэрал-губэрнатара ад 12 лістапада 1903 г. пераназначаны ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў Якуцк 21 чэрвеня 1904 г. і Якуцкім губэрнатарам разьмеркаваны на жыхарства ў акруговае места Алёкмінск. Па хваробе быў пакінуты ў Якуцку і пасьля выздараўленьня, 19 ліпеня 1904 г., адпраўлены ў м. Алёкмінск.
    Па заканчэньні ссылкі 7 кастрычніка 1904 г., атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, ў той жа дзень выехаў з Алёкмінска ў Варшаву.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 74, 195, 330-331, 742.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 74, 195, 330-331, 742.
    Люцька Парыж,
    Койданава.