понедельник, 19 января 2015 г.

Мірэй Бот. Шавец Сэр. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Шмерка [Шмерко] Ёселевіч [Иоселевич] Сэр [Сер] - нар. у 1881 г. у м. Гомель Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і мешчаніна.
    Працаваў шаўцом. Арыштаваны за ўдзел у сходзе ў ноч на 2 сьнежня 1901 г. у Гомелі. Па разглядзе справы ў Асобай Нарадзе пастановай Міністра ўнутраных спраў у сьнежні 1902 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў разьмеркаваны ў Іркуцкую губэрню, а распараджэньнем іркуцкага губэрнатара 1 ліпеня 1903 г. уселены у в. Мартынаўскаю Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Генэрал-губэрнатарам 6 красавіка 1904 г. быў пераназначаны у Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці 28 ліпеня 1904 г. і прадпісаньнем якуцкага губэрнатара пакінуты на жыхарства ў месьце. Жыў на казённы кошт. Па маніфэсьце 11 жніўня 1904 г. вызвалены ад ссылкі і 25 кастрычніка 1904 г. выехаў з Алёкмінска на жыхарства ў м. Гомель.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 195, 336, 474.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 195, 336, 474.
    Мірэй Бот,
    Койданава