пятница, 23 января 2015 г.

Бэд Нетаньяху. Працоўны Шмерэль. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Шмерэль Шыманавіч [Шимонович] Глязер [Глазер] – нар. 7 красавіка 1880 г. у сям’і мешчаніна мястэчка Юрбурга Расіенскага вуезда Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Працаваў гарбаром. Вёў рэвалюцыйную працу сярод працоўных і зьяўляўся адным з арганізатараў стачак працоўных улетку 1901 г. у Коўна. Арыштаваны і заказам ад 23 студзеня 1902 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў  разьмеркаваны ў Іркуцкую губэрню і загадам іркуцкага губэрнатара 2 ліпеня 1902 г. паселены ў с. Мартынаўскае Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні.
    Распараджэньнем генэрал-губэрнатара ад 6 красавіка 1904 г. пераназначаны у Якуцкую вобласьць і, паводле азначэньня якуцкага губэрнатара, 28 ліпеня 1904 г. паселены ў акруговым м. Алёкмінск. Жыл на казённую дапамогу.
    Па маніфэсьце 11 жніўня 1904 г. вызвалены ад ссылкі 23 кастрычніка 1904 г. Атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, выехаў 26 кастрычніка з Алёкмінска на жыхарства ў м. Коўна.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 195, 333, 468.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 195, 333, 468.
    Бэд  Нетаньяху
    Койданава.