среда, 21 января 2015 г.

Юда Калібры. Нарыхтоўшчык Арлоў. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Іуда /Якуб/ Залманавіч /Анісімавіч/ Арлоў – нар. 15 сьнежня 1888 г. у в. Пагары Чарнігаўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і габрэйскага рамесьніка.
    Атрымаў хатнюю адукацыю. Нарыхтоўшчык. Ад 1904 г. ў в. Пагары працаваў ў арганізацыі БУНДа пад мянушкай “Юдка нарыхтоўшчык” па тэхніцы, у 1903 г. пераехаў ў Юзаўку Кацярынаслаўскай губэрні і далучыўся да мясцовай арганізацыі РСДРП пад мянушкай “Очкастый”, быў сакратаром нелегальнага, а потым легальнага прафсаюза шаўцоў. У верасьні 1906 г. увайшоў у групу А.-К. Арыштаваны 4 лютага 1808 г. у Кацярынаславе. Асуджаны па арт. 102, ч. 1 КУ і 1545 арт. КП .
    За прыналежнасьць да фэдэратыўнай гр. А.-К. і за рассылку лістоў з патрабаваньнем грошаў для групы пад пагрозай сьмерці асуджаны да 3 гадоў 4 месяцаў катаргі.
    Пакараньне адбываў у 1908-1911 гг. у Халаднагорскай Харкаўскай турме.
    На пасяленьне выйшаў у 1911 г. ў Ічэрскую воласьць Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Неўзабаве пераехаў ў п. Віцім і п. Бадайбо Кірэнскай акругі. Працаваў на пагрузцы суднаў і прыказчыкам. Быў арыштаваны і адседзеў 3 месцы за пражываньне па чужому пашпарту.
    У 1914 годзе жыў ў Кірэнску, 1915-1917 гг ізноў у Бадайбо. Наведваў Якуцкую вобласьць.
    Чалец УКП(б). Уваходзіў у Таварыства паліткатаржанаў і ссыльна-пасяленцаў. Білет чальца № 2738.
    Літаратура:
    Орлов Иуда Зальманович. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 631.
    Юда Калібры
    Калібры.