вторник, 20 января 2015 г.

Зенька Гарод. Вілянчук Шалём. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Шалём /Шолом, Соломон/ Шаевіч Клячка /Клячко/ - нар. ў 1866 г. у сям’і мешчаніна губэрнскага места Вільня Расейскай імпэрыі.
    Адзін з актыўных дзеячаў віленскай арганізацыі БУНДа. Арыштаваны і пасьля аднагадовага турэмнага зьняволеньня загадам ад 22 красавіка 1898 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 5 гадоў. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам месцам жыхарства яму была прызначана Алёкмінская акруга Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці. Па хваробе 18 студзеня 1899 г. ён быў часова пакінуты ў акруговым м. Верхаленск Іркуцкай губэрні.
    Дастаўлены на жыхарства ў м. Алёкмінск 11 студзеня 1900 г. Жыл на казённую дапамогу. Займаўся агародніцтвам. У сьнежні 1902 г. з дазволу губэрнатара выехаў на лячэньне ў м. Якуцк, адкуль 23 траўня 1903 г. вярнуўся ў Алёкмінск. Загадам міністра ўнутраных спраў па вызваленьні са ссылкі яму забаранялася пражываньне ў сталіцах і іх губэрнях ды таксама падлягаў тайнаму нагляду паліцыі.
    Тэрмін ссылкі скончыўся 22 красавіка 1903 г., але толькі 25 верасьня 1903 г. выехаў з Алёкмінска на абранае месца жыхарства, у м. Вільню, куды і прыбыў 14 лістапада 1903 г.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 73, 122, 125, 136, 193, 291, 470.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 73, 122, 125, 136, 193, 291, 470.
    Зенька Гарод,
    Койданава.