воскресенье, 18 января 2015 г.

Зумер Паліто. Кравец Шэрман. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Салямон Лейбавіч Шэрман [Шерман; Серман] - нар. у м. Дрыса Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і мешчаніна.
    Працаваў краўцом. Як чалец Адэскага камітэта РСДРП вёў актыўную прапагандысцкую працу сярод працоўных заводаў, арганізоўваў працоўныя кружкі, распаўсюджваў нелегальныя праклямацыі. Быў арыштаваны і зьняволены ў турму губэрнскага м. Седлецк. Загадам ад 11 чэрвеня 1903 г. быў сасланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў разьмеркаваны ў Іркуцкую губэрню, а распараджэньнем Іркуцкага губэрнатара 30 верасьня 1903 г. паселены у с. Мартынаўскае Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. 6 красавіка 1904 г. быў пераназначаны з Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці 28 ліпеня 1904 г. і, паводле прадпісаньня Якуцкага губэрнатара, пакінуты там на жыхарства. Жыў на казённы кошт. Па маніфэсьце 1904 г. тэрмін ссылкі яму быў скарочаны на адну траціну і генэрал-губэрнатарам да заканчэньня тэрміна ссылкі, 11 ліпеня 1906 г., быў пераназначаны ў Енісейскую губэрню ды рашэньнем Якуцкага губэрнатара ад 19 жніўня 1905 г. быў 24 жніўня 1905 г. пераведзены з Алёкмінска ў Краснаярск.
    Пасьля вызваленьня ад ссылкі выехаў у Эўрапейскую Расею.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 195, 339-340, 476
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 195, 339-340, 476.
    Зумер Паліто,
    Койданава.