суббота, 17 января 2015 г.

Праскэда Белая. Беластоцкі шавец. Койданава. "Кальвіна". 2015.

    Майсей Мордухавіч Бэдэр [Бедер] – шавец места Беласток Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Быў асуджаны Варшаўскай судовай палатай за грабежніцтва.
    У Якуцкую вобласьць прыбыў разам з жонкай Фейгай Янкелеўнай. Меў 30 год. У іх было трое дзетак. Адпраўлены на пасяленьне ў акруговае места Вілюйск. Ад 1882 г. яны па часоваму дазволу жылі ў Якуцку.
    Літаратура:
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. I. Якутск. 1995. С. 25.
    Праскэда  Белая,
    Койданава.