пятница, 16 января 2015 г.

Клява Права. Генэрал-губэрнатар Лявінскі. Койданава. "Кальвіна". 2015.



    Аляксандр Сьцяпанавіч Лявінскі /Лавинский/ нар. 12 красавіка 1776 г. Пазашлюбны сын Сьцяпана Сяргеевіча Лянскога /Ланского/ (1760-1813) ды Анастасіі Мікалаеўны Неледзінскай-Мелецкай, народжанай графіні Галавіной (1754-1803).
    Неўзабаве пасьля нараджэньня атрымаў правы патомнага двараніна. Службу пачаў 2 студзеня 1778 г. сяржантам гвардыі, затым, ад 3 ліпеня 1799 г., быў вызначаны кантралёрам дзяржаўнага Дапаможнага банка, з прысваеньнем чыну калескага дарадніка.
    17 лютага 1804 г., ужо ў чыне сапраўднага стацкага дарадніка, прызначаны на пасаду губэрнскага паштмайстра ў Вільні, 13 сьнежня 1810 г. ўзнагароджаны ордэнам Сьвятой Ганны II ступені з дыямэнтамі.
    У 1811-1812 гг. займаў пасаду Віленскага генэрал-губэрнатара.
    Ад 20 ліпеня 1816 г. па 28 сьнежня 1819 г. знаходзіўся на пасадзе Таўрычаскага грамадзянскага губэрнатара. 28 сьнежня 1819 г. атрымаў чын тайнага дарадніка, 21 кастрычніка 1820 г. ўзнагароджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера II ступені.
    Ад 23 сакавіка 1822 г. займаў (першым) пасаду Ўсходне-Сыбірскага генэрал-губэрнатара
    /Па загаду ад 26 студзеня 1822 г. “аб разьдзяленьні Сыбірскіх губэрняў на Заходняе і Ўсходняя упраўленьне” Сыбір была падзеленая на 2 генэрал-губэрнатарствы: Заходне-Сыбірскае (з цэнтрам ў Табольску) і Ўсходне-Сыбірскае (з цэнтрам ў Іркуцку). Усходне-Сыбірскае генэрал-губэрнатарства уключала ў сябе: Іркуцкую і Енісейскую губэрні, Якуцкую вобласьць, Ахоцкае і Камчацкае прыморскія упраўленьні, Троіцка-Саўскае памежнае упраўленьне./
   Пасьля паўстаньня 14 сьнежня 1825 г. сьнежаньцаў на Сэнацкай плошчы сталіцы Расейскай імпэрыі быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург і прызначаны чальцом Адмысловага камітэта, якое распрацоўвала правіла і дакумэнты знаходжаньня сьнежаньцаў на катарзе і ў ссылцы.
    Пры яго кіраваньні Ўсходняй Сыбіры была утворана Енісейская губэрня. (1822), Галоўнае ўпраўленьне Ўсходняй Сыбіры (25 кастрычніка 1822), Губэрнскі суд (26 кастрычніка 1822).
    За руплівую службу, 21 красавіка 1829 гады, узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
    У 1833 г. Лявінскі пакінуў пасаду Ўсходне-Сыбірскага губэрнатара і 6 сьнежня таго ж году прызначаны сэнатарам
    Па вяртаньні ў 1833 г. у Санкт-Пецярбург - чалец Дзяржаўнага савета (1833), сапраўдны тайны дараднік (1835).
    Жонка — Ганна Андрэеўна Закрэўская (1775-1841), дачка дырэктара Акадэміі Навук Андрэя Восіпавіча Закрэўскага (1742-1804) ды княжны Марыі Іванаўны Адоеўскай (пам. 1784).
    У 1842 г. уладальнік 80 душ сялян вёсак Любімецавай ды Троіцкай у Буеўскім вуездзе Кастрамской губэрні, мураманага дома ў Санкт-Пецярбурзе.
    Памёр 2 жніўня 1844 г. у Санкт-Пецярбурзе.
    Літаратура:
    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2000. С. 137.
    Броневский Семён Богданович. // Попов Г. А.  Сочинения Т. ІІІ. История города Якутска. 1632-1917. Якутск. 2007. С. 224.
     Клява  Права,
     Койданава.