среда, 14 января 2015 г.

Вацік Артыкуль. Судзьдзя Абрам. Койданава. "Кальвіна". 2015.


    Абрам [Аляксандр] Вульфавіч [Васільевіч] Наймарк – паходзіў з габрэйскіх мяшчанаў губэрнскага м. Магілёва Расейскай імпэрыі.
    У 1884 г. скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт і пасьля працы ў Енісейскай губэрні ў 1889 г пераяжджае ў Якуцк.
    У Якуцку, паводле карткі, якая была запоўненая ў 1900 годзе, ён ужо значыўся Аляксандрам Васільевічам, праваслаўным і рускім, што дазволіла яму даслужыцца да калежскага саветніка, атрымаць ардэны Сьвятой Ганны, Сьвятога Станіслава і Срэбны мэдаль на Аляксадраўскай стужцы.
    У 1900 г. абраны міравым судзьдзём Якуцкага Акруговага Суду.
    У 1905 г., адпрацаваўшы ў Якуцкай вобласьці 12 гадоў, выйшаў на пэнсію і выехаў ў м. Ачынск Енісейскай губэрні.
    Літаратура:
    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. I. Якутск. 1995. С. 72.
    Вацік  Артыкуль,
    Койданава.